ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Беларусь супраць тытуню
Музейныя заняткі “Чырвоная кніга”

Прапануем вашай увазе новае выданне пра Уладзіміра Дубоўку

Прапануем вашай увазе новае выданне пра Уладзіміра Дубоўку
Іншыя Навіны

У нашых фондах з’явілася новае выданне, прысвечанае беларускаму паэту, празаіку, перакладчыку Уладзіміру Дубоўку.

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” – з мэтай папулярызацыі творчасці беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі праводзіла ў 2020 г. Рэспубліканскі анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння паэта.

Да юбілею пісьменніка Пастаўская раённая дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі падрыхтавала міні-энцыклапедыю “Уладзімір Дубоўка” (2020). 24 сакавіка падчас узнагароджання пераможцаў анлайн-конкурсу чытальнікаў выданне было прэзентавана і перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы.

Susha.jpg
Падвядзенне вынікаў анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына!” і прэзентацыя міні-энцыклапедыі

Энцыклапедыя, якая будзе цікавая шырокаму колу чытачоў, у даступнай форме адлюстроўвае жыццёвы і творчы шлях паэта. У кнізе шмат фотаздымкаў У. Дубоўкі і яго родных мясцін. Кожная старонка суправаджаецца эпіграфам – урыўкам з самых вядомых твораў паэта.

mini.jpg
Старонкі міні-энцыклапедыі

У нас назапашана яшчэ шмат цікавай інфармацыі пра наш праект. Сачыце за навінамі!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам