ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прапануем вашай увазе новае выданне пра Уладзіміра Дубоўку
Творчыя заняткі “Рамачка для фота”

Музейныя заняткі “Чырвоная кніга”

Музейныя заняткі “Чырвоная кніга”
Іншыя Навіны

22 мая адбыліся музейныя заняткі на выставе “Чырвоная кніга”. Гасцямі сустрэчы сталі стваральнікі арт-кнігі – мастакі Марына Жвірбля і Фёдар Шурмялёў.

У музеі кнігі дзеткі разглядалі арт-выданне “Чырвоная кніга”, дзе размешчаны ліставыя гравюры з выціснутымі выявамі жывёл і клішэ, з якіх яны друкавалася.

На занятках удзельнікі даведаліся:

  • што такое арт-кніга;
  • што такое гравюра;
  • чаму ў “Чырвонай кнізе” выявы жывёл проста выціснутыя на белай паперы і ледзь праглядаюцца, нібы знікаючы;
  • як мастацкімі сродкамі можна прыцягнуць увагу да праблем экалогіі і неўсвядомленага спажывання прыродных рэсурсаў.

Маленькіх наведвальнікаў вельмі захапіў майстар-клас па тэхніцы ціснення на афортным станку. Яны друкавалі жыхароў “Чырвонай кнігі” – дзесяць жывёл з розных куткоў нашай планеты, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Выявы былі проста выціснутыя на белай паперы. Дзеткі вырашылі зрабіць выявы яркімі і размаляваць, такім чынам паказалі прыгажосць жывёльнага свету і заклікалі задумацца аб наступствах нядбайнага стаўлення чалавека да прыроды.

Сустрэча арганізавана ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы ў музеі кнігі.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам