ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё фотапраекта бібліятэкі “Беларусь: чароўныя імгненні”
Разам у новы век!

Пра юбілей Нацыянальнай бібліятэкі – у эфіры беларускіх тэлеканалаў!

Пра юбілей Нацыянальнай бібліятэкі – у эфіры беларускіх тэлеканалаў!
Іншыя навіны

На працягу 2022 года праходзіць цэлы шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да векавога юбілею. Самыя яркія з іх – выставачны праект “Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі”, экспазіцыя “100 рарытэтаў: ад гістарычных кніжных збораў да сучасных арт-кніг”, перасоўная фотавыстава “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, асветніцкая акцыя “Бібліяноч” і мноства іншых праектаў.

Аб векавой гісторыі, унікальных калекцыях “скарбніцы ведаў”, незвычайных для бібліятэкі паслугах – у эфіры праграмы “Добрай раніцы, Беларусь” тэлеканала “Беларусь 1”.

Таксама аб планах да юбілейнай даты і працы бібліятэкі, унікальных калекцыях, незвычайных паслугах у эфіры праграмы “Добрай раніцы, Беларусь” тэлеканала “Беларусь 1” распавёў намеснік генеральнага дырэктара бібліятэкі Віктар Пшыбытка.

15 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі адсвяткавала 100-годдзе. Як гэта было? Аповед у эфіры праграмы “Навіны 24 гадзіны” на СТБ.

Тэлеканал “АНТ”. Месца, дзе захоўваюцца самыя лепшыя падарункі! Сёння ў Беларусі Дзень бібліятэк! Свята звязана з датай заснавання Нацыянальнай бібліятэкі. Сёлета “алмазу ведаў” – 100 гадоў! У першыя гады фонд фарміравалі са збораў Белдзяржуніверсітэта, дасылалі кнігі найбуйнейшыя ўстановы з усяго Савецкага Саюза. Да Вялікай Айчыннай наша бібліятэка ўвайшла ў 30 лепшых у свеце. Да юбілею – шырокая праграма.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам