ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Прэс-канферэнцыя “Бібліятэка – светач ведаў. Значнасць кнігі ў жыцці беларускага грамадства”
Пра юбілей Нацыянальнай бібліятэкі – у эфіры беларускіх тэлеканалаў!

Адкрыццё фотапраекта бібліятэкі “Беларусь: чароўныя імгненні”

Адкрыццё фотапраекта бібліятэкі “Беларусь: чароўныя імгненні”
Іншыя Навіны

15 верасня ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адкрыўся фотапраект Нацыянальнай бібліятэкі “Беларусь: чароўныя імгненні”. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня народнага адзінства.

Экспазіцыя ўяўляе сабой серыю фотаздымкаў, якія апавядаюць аб маляўнічай беларускай прыродзе і сімвалах беларускай культуры. У кожнай фотазамалёўкі – свой настрой і характар, свая гісторыя. Аўтары 20 фотаімгненняў – вядомыя беларускія фатографы. Беларусь скрозь прызму іх фотааб’ектываў здзівіла, узрушыла, заінтрыгавала.

Беларусь паўстала квітнеючай, разнастайнай і непаўторнай, з яркай багатай гісторыяй, краінай помнікаў старажытнай культуры і архітэктуры. Чароўныя віды з вышыні птушынага палёту, містычная прыгажосць беларускіх абшараў, мінімалістычныя пейзажы, сотні кіламетраў запаведнікаў і тысячы азёр, вялікія дзіцячыя вочы і шчырыя ўсмешкі – маляўнічы віхор фотавобразаў распавёў гледачам пра Беларусь.

Мерапрыемства не пакінула гледачоў абыякавымі. Уражлівыя фотаімгненні запамінаюцца, запрашаючы наведаць краіну і ўбачыць цудоўнае на свае вочы.

Падрабязней тут.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам