ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзелавы Інтэрнэт
Дзіцячы пакой запрашае на святочнае мерапрыемства

Беларуская нацыянальная культура

Беларуская нацыянальная культура
Іншыя Навіны

З 7 кастрычніка па 25 лістапада 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2 паверх, кальцавы калідор) адкрыта кніжная выстаўка “Беларуская нацыянальная культура”, прымеркаваная да Дня работнікаў культуры.


“Стратэгічнай мэтай дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры з’яўляецца развіццё і эфектыўнае выкарыстанне культурнага патэнцыялу краіны, забеспячэнне пераемнасці развіцця беларускай культуры разам з падтрымкай культурных інавацый”, – гаворыцца ў галіновай праграме «Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на перыяд 2006 — 2010 гг.».

Экспазіцыя мае наступную структуру:

  • Беларуская культура сёння;
  • Культурныя каштоўнасці краіны;
  • Народная культура Беларусі;
  • Рупліўцы беларускай культуры.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі і электронныя выданні, матэрыялы міжнародных практычных канферэнцый, аналітычныя матэрыялы аб дзейнасці ўстаноў культуры і арганізацый галіны культуры, буклеты міжнародных фестываляў, даведачныя і энцыклапедычныя выданні па народнай культуры Беларусі, па гісторыі беларускага мастацтва, кінамастацтва і тэатральнага мастацтва, падручнікі па культуралогіі і менеджменту ў сферы культуры. Даволі насычаны апошні раздзел экспазіцыі, у якім прадстаўлены знакамітыя дзеячы культуры Беларусі.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы:

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам