ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларуская нацыянальная культура
Сучасны турызм: стратэгія развіцця

Дзіцячы пакой запрашае на святочнае мерапрыемства

Дзіцячы пакой запрашае на святочнае мерапрыемства
Іншыя Навіны

11 кастрычніка 2008 года дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей разам з бацькамі на святочнае мерапрыемства "Аб той, хто нам дарыць жыццё і цеплыню", якое прысвечана Дню маці.


Дзеці прымуць удзел у цікавых конкурсах, такіх як "Ласкавыя словы", "Ці добра мы ведаем адзін аднаго", у танцавальных пастаноўках "Дажджлівы дзянёк", а таксама зробяць простыя вырабы сваімі рукамі.

Ну і як жа не ўспомніць пра залатую восеньскую пору! У конкурсе "Пазнай гародніну навобмацак" дзецям будзе прапанавана назваць як мага больш гародніны і садавіны, а ў конкурсе "Восеньскі лістапад" - назваць з якога дрэва зваліўся лісточак.

Якое ж свята без падарункаў? Выдатным падарункам для бацькоў стануць паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі і танец "Мамін вальс".

Запрашаюцца дзеці ва ўзросце 5-8 гадоў.

Час правядзення мерапрыемства: 12.00-13.30.

Кантактны тэлефон: 293-25-34.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам