ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае на святочнае мерапрыемства
Талент вучонага і даследчыка

Сучасны турызм: стратэгія развіцця

Сучасны турызм: стратэгія развіцця
Іншыя Навіны

З 6 па 19 кастрычніка 2008 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) пройдзе тэматычная кніжная выстаўка "Сучасны турызм: стратэгія развіцця".


Выстаўка прысвечана Сусветнаму дню турызму, які заснаваны Генеральнай асамблеяй Сусветнай турысцкай арганізацыі ў 1979 годзе. Свята штогод адзначаецца 27 верасня. Яго мэта - прапаганда турызму, асвятленне яго ўклада ў эканоміку сусветнай супольнасці, развіццё культурных сувязяў і забеспячэнне ўзаемаразумення паміж народамі.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • міжнародныя рэкамендацыі і стандарты, нарматыўна-прававыя дакументы ў галіне турызму;
  • міжнародны турызм: яго роля і значэнне;
  • развіццё індустрыі турызму і турыстычнага бізнэсу ў Рэспубліцы Беларусь.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, СГА, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Турызм - гэта адзін з самых распаўсюджаных відаў актыўнага адпачынку, які спрыяе падтрыманню здароўя насельніцтва. У многіх буйных гарадах 27 верасня праходзяць злёты турыстаў, цікавыя фестывалі, святы, прысвечаныя турызму і турыстычнаму бізнэсу. Школьнікі ў суправаджэнні настаўнікаў праходзяць па спецыяльных турыстычных маршрутах, адпачываюць на прыродзе.

Сусветны дзень турызму - свята кожнага, хто хоць раз адчуў сябе падарожнікам, калі выбраўся са штодзённай будзённай мітусні на бераг рэчкі, у лес, поле або ў іншыя прыгожыя месцы, якімі так багата наша зямля. І, вядома ж, гэта свята тых, хто непасрэдна заняты ў сферы турыстычнага бізнесу: супрацоўнікаў турыстычных кампаній, музейных работнікаў, кіраўнікоў і персаналу гасцінічных комплексаў - усіх тых, хто прафесійна забяспечвае паўнацэнны адпачынак.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне турызму, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў турыстычнага профілю, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі турызму і здаровым ладам жыцця.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам