ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Без чарнавікоў і настальгіі (Спроба творчага партрэта Макс Фрай)
Колер у чорна-белым

Беларускі медзярыт

Беларускі медзярыт
Іншыя навіны

12 лістапада а 17-й гадзіне ў музеі кнігі адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Беларускі медзярыт”, падрыхтаванай да 500-годдзя афорта ў рамках штогадовага мастацкага праекта “Арт-лінія”.


Медзярыт (афорт) – старажытная назва гравюры на медзі, якая вядома на землях Беларусі з канца XVI – пачатку XVII ст.

Найбольш раннія прыклады медзярыту звязаны з творамі картаграфіі і станковага графічнага мастацтва, якія выконваліся за мяжой. На выстаўцы дэманструецца рэдкае перавыданне 1575 г. медзярыту з выявай прыёму каралём Жыгімонтам Аўгустам паслоў у Гродне, выкананае нюрнбергскім гравёрам Цюндтам, а таксама копія знакамітай Радзівілаўскай карты XVII ст., адным з мастакоў-выканаўцаў якой стаў нясвіжскі майстар Томаш Макоўскі.

На пачатку ХVІІ ст. медзярыт трапляе ў беларускую кнігу, друкаваную лацінскім шрыфтам, і становіцца асноўнай тэхнікай ілюстравання. У экспазіцыі прадстаўлены сапраўдны шэдэўр кніжнай графікі ХVІІ ст. – выданне “Rosarium et Officium Beatae Mariae Virginis...” (“Разарыум…”, 1678) з двума ўнікальнымі цыкламі гравюр выдатнага беларускага мастака Аляксандра Тарасевіча.

Паступова медзярыт з’яўляецца і ў кірылічных выданнях. Яскравы прыклад – творы Лявонція Тарасевіча да “Литургикон си ест Служебник” (“Літургікон, або Служэбнік”, 1692–1695), змешчаныя ў экспазіцыі.

Дэманструюцца афорты майстроў Нясвіжскай друкарні ХVІІІ ст. Сярод іх – партрэты Г. Ляйбовіча да альбома “Icones Familiae Ducalis Radivilianae…” (“Выявы роду князёў Радзівілаў”, 1875), а таксама гравюры М. Жукоўскага да кнігі п’ес Уршулі Радзівіл “Komedye y tragedye” (“Камедыі і трагедыі”, 1754).

Прасачыць уплыў заходнееўрапейскага мастацтва кніжнай гравюры на беларускае дазваляюць гравюры да твора П. Рыко “Манархія Турэцкая”, выкананыя французскімі майстрамі С. Леклеркам і Н. Кашэнам (“Histoire de l’Etat present de l’empire Ottoman…”, 1670) ды знакамітым беларускім друкаром і гравёрам Максімам Вашчанкам (“Monarchia Turecka…”, 1678).

У экспазіцыі таксам прадстаўлены металагравюры рускіх майстроў у маскоўскіх зборніках пропаведзяў Сімяона Полацкага, выкананыя па малюнках аўтара.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

   

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам