ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Публічныя цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь: статуc і перспектыўныя напрамкі дзейнасці
Маё багацце ўсё – у слове

Бібліятэчны свет

Іншыя навіны

З 14 верасня па 6 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць кніжная выстаўка да Дня бібліятэк.


Пачатак ХХІ стагоддзя адзначаецца новым этапам у развіцці бібліятэчнай дзейнасці. У бібліятэчную практыку актыўна ўкараняюцца новыя носьбіты інфармацыі, тэхнічныя сродкі і тэхналогіі. Адкрываюцца новыя магчымасці прадстаўлення інфармацыі кожнаму чалавеку ў любы час, у любым месцы, з любой бібліятэкі свету ў рэжыме онлайн. Пашыраецца інфармацыйная прастора, мінімізуецца час давядзення інфармацыі да карыстальнікаў бібліятэк. Для бібліятэчнага абслугоўвання характэрна глабалізацыя (доступ да сусветных інфармацыйных рэсурсаў) і адначасова яго індывідуалізацыя (прадстаўленне магчымасці спажывання інфармацыі дома, на рабоце, у бібліятэцы).

Сёння бібліятэкі з’яўляюцца важнымі інфармацыйнымі і сацыякультурнымі цэнтрамі, актыўнымі суб’ектамі фарміравання інфармацыйнага грамадства.

Да прафесійнага свята – Дня бібліятэк (15 верасня), Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе ўвазе чытачоў тэматычную кніжную выстаўку “Бібліятэчны свет”. Экспазіцыя налічвае каля 150 кніг, выдадзеных за апошнія тры гады. Гэта выданні па гісторыі бібліятэк, па асноўных напрамках бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці, кіраванні, менеджменце і маркетынгу, сацыялагічных і навуковых даследаваннях, інавацыях у абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэк, сучасных інфармацыйных тэхналогіях. Прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць замежны вопыт бібліятэчнай справы.

Асобны раздзел прысвечаны навукова-папулярнаму часопісу “Бібліятэчны свет”, які ў гэтым годзе адзначае сваё 15-годдзе. На яго старонках заўсёды можна знайсці карысныя матэрыялы, як тэарэтычнага, так і прыкладнога характару, афіцыйныя дакументы, артыкулы па актуальных пытаннях бібліятэчнай справы, інфармацыйныя паведамленні і інш. У часопісе асвятляюцца пытанні дзейнасці бібліятэк усіх відаў і тыпаў, праблемы карпаратыўнага ўзаемадзеяння, вопыт міжнароднага супрацоўніцтва. На старонках часопіса часта змяшчаюцца артыкулы супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыялы экспазіцыі будуць цікавыя спецыялістам і прадстаўнікам розных напрамкаў бібліятэчнай справы.

Кантактны тэлефон 293-28-86.

 

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам