ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бібліятэчны свет
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Маё багацце ўсё – у слове

Маё багацце ўсё – у слове
Іншыя навіны

З 15 верасня па 8 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) арганізавана выстаўка “Маё багацце ўсё – у слове”, прымеркаваная да 80-годдзя народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.


Ніл Сымонавіч Гілевіч – адзін з выдатных майстроў сучаснай беларускай літаратуры. літаратуразнавец, фалькларыст, перакладчык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1980) і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986).

Яго творчасць добра вядома шырокай грамадскасці рэспублікі і далёка за яе межамі. Прырода шчодра надзяліла пісьменніка шматгранным талентам: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык.

Паэзія Н. Гілевіча спалучае ў сабе незабыўную памяць вайны з роздумам пра час і жыццё, паглыблены маральны пошук з актыўнай пропаведдзю дабра і справядлівасці, вялікай любові да свайго народа і роднай культуры.

Літаратурная спадчына Ніла Гілевіча прадстаўлена на выстаўцы зборамі твораў, выбранымі творамі паэта, асобнымі кнігамі паэзіі, зборнікамі сатыры і гумару, творамі для дзяцей, кнігамі літаратурна-крытычных і публіцысты-чных артыкулаў, работамі па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, зборнікам п’ес, аўтабіяграфічнай аповесцю, а таксама публікацыямі, змешчанымі ў розных калектыўных выданнях і часопісах.

У асобным раздзеле экспазіцыі дэманструюцца пераклады, зробленыя пісьменнікам з балгарскай, славенскай, рускай, украінскай, польскай, сербахарвацкай, лужыцкай і іншых моў.

Выстаўка пазнаёміць з творамі Н. Гілевіча ў перакладах на розныя мовы свету, а таксама з яго ўкладальніцкай і рэдактарскай дзейнасцю.

Дапаўняюць экспазіцыю матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях юбіляра.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам