ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Экскурсія-квест “Шлях Вялікай Перамогі”
Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

Функцыянальныя магчымасці электронных сэрвісаў і інструментаў “ZNANIUM”

Функцыянальныя магчымасці электронных сэрвісаў і інструментаў “ZNANIUM”
Іншыя Навіны

15 мая ў бібліятэцы прайшоў семінар “Функцыянальныя магчымасці электронных сэрвісаў і інструментаў «ZNANIUM»”.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара выступіў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Бабук.

Электронна-бібліятэчная сістэма “ZNANIUM” – сучасны адукацыйны рэсурс, які змяшчае поўныя тэксты падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; манаграфіі, слоўнікі і даведнікі, спецыяльныя перыядычныя выданні па гуманітарных і прыродазнаўчых навуках, эканоміцы, праве, медыцыне, рэлігіі, педагогіцы і інш.

Спікерам семінара выступіў кіраўнік дэпартамента развіцця ТАА “ЗНАНИУМ” Аляксей Яманаў.

1-znanium.jpg

Увазе слухачоў быў прадстаўлены агляд ЭБС “ZNANIUM”. Аляксей Леанідавіч на практыцы прадэманстраваў магчымасці і асаблівасці працы з ЭБС: удзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі элементамі навігацыі і пошукавымі сэрвісамі рэсурсу, падрабязна вывучылі рыдар і яго інструменты для эфектыўнай працы.

Асаблівая ўвага была нададзена модулям ЭБС “ZNANIUM”, сярод якіх аналітыка тэкстаў – сумесная распрацоўка Інфра-М і інстытута сістэмнага аналізу РАН, якая дазваляе ажыццяўляць пошук па індэксіруемых рэсурсаў, у тым ліку адкрытага доступу, аналізаваць навуковыя публікацыі, фарміраваць воблака ключавых слоў, шукаць некарэктныя запазычанні.

Сустрэча прайшла ў змешаным фармаце: больш за 55 спецыялістаў бібліятэк з усіх рэгіёнаў Беларусі змаглі далучыцца як анлайн, так і вочна.

Нагадваем, што доступ да ЭБС “ZNANIUM” адкрыты для ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Запрашаем у нашы чытальныя залы!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам