ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Творчы вечар Фёдара Баравога
Прыцягненне зямлі бацькоўскай

Чараўнік палітры

Чараўнік палітры
Іншыя навіны

З 6 студзеня па 1 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) дэманструецца выстаўка “Чараўнік палітры”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння В.А. Сярова (1865–1911).


Валянцін Аляксандравіч Сяроў лічыцца адным з найбольш яркіх рускіх жывапісцаў, графікаў і партрэтыстаў Срэбнага стагоддзя. Мастак унікальнага даравання і гэтак жа ўнікальна рознабаковы, ён бліскуча валодаў усімі жывапіснымі тэхнікамі і меў амаль фатаграфічны зрок. Вострае вока і дакладная рука дазвалялі майстру маментальна схопліваць колер, форму, настрой натуры і перадаваць іх з цудоўнай дакладнасцю.

Усё жыццё жывапісца праходзіла ў бесперапынным пошуку новых напрамкаў і рашэнняў у выяўленчым мастацтве. Ён не жадаў паўтараць удала знойдзеныя прыёмы і спосабы, заўсёды імкнуўся да ўсяго новага і яшчэ не апрабаванага. Пры гэтым В.А.Сяроў, як ніхто іншы, рупіўся пра захаванне самага лепшага, што было ў ранейшых школах жывапісу.

Разнастайнасць яго творчых амплуа распасціраецца ад мастака сельскіх ідылій да велікасвецкага партрэтыста. Ён працаваў у розных тэхніках: ад графічных чорна-белых партрэтаў вуглём да складаных друкаваных літаграфій і медзярытаў. Да ліку найбольш вядомых карцін належаць “Дзяўчынка з персікамі” (1887), “Дзеці” (1899), “Выкраданне Еўропы” (1910), “Партрэт княгіні З.М. Юсупавай" (1902), “Партрэт княгіні В.К. Арловай” (1911), “Партрэт І.А. Марозава” (1910).

У экспазіцыі прадстаўлена звыш 60 дакументаў: альбомы, кнігі, артыкулы, паштоўкі і рэпрадукцыі работ вялікага жывапісца. Сярод іх – кніга дачкі мастака В. Серовай “Воспоминания о моем отце Валентине Александровиче Серове” (1986); даследаванні, прысвечаныя творчасці мастака: У. Лапшын “Валентин Серов” (1995), А. Кудра “Служенье красоте, или Жизнь художника Серова” (2001), М. Копшыцэр “Валянцін Сяроў” (1972) і інш.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам