ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Калекцыя кніг пра Беларусь падорана Польшчы
Пасяджэнне камісіі Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта

Час дзейнічаць: разам супраць крайняй галечы

Час дзейнічаць: разам супраць крайняй галечы
Іншыя навіны

З 14 кастрычніка па 11 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Час дзейнічаць: разам супраць крайняй галечы”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю галечы.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 22 снежня 1992 года (рэзалюцыя 47/196) і штогод адзначаецца 17 кастрычніка.

Мэтай правядзення Дня з’яўляецца павышэнне дасведчанасці пра неабходнасць барацьбы за ліквідацыю галечы і беднасці ва ўсіх краінах. 17 кастрычніка – гэта дзень, калі свет можа актыўна прыцягнуць увагу да нягод і бедстваў асоб, якія жывуць у галечы, калі яны могуць уголас заявіць пра свае праблемы. З самага пачатку правядзення Дня яго найважнейшай састаўной часткай быў удзел у ім саміх прадстаўнікоў бедных пластоў насельніцтва для таго, каб яны маглі выкарыстаць свой вопыт і веды ў барацьбе за выкараненне беднасці ва ўсіх яе формах.

Павышэнне ўзроўню дабрабыту людзей застаецца адным з галоўных кірункаў дзейнасці ААН. На Саміце тысячагоддзя сусветныя лідары паставілі мэтай скараціць да 2015 года ўдвая долю насельніцтва, якое жыве ва ўмовах крайняй галечы, – тых, чый прыбытак складае менш за адзін долар у дзень. Гэта ідэя была ўхвалена ў якасці мэты ў галіне развіцця № 1, сфармуляванай у Дэкларацыі тысячагоддзя.

Абвяшчэнне Мэт развіцця тысячагоддзя дало магутны імпульс глабальным дзеянням, якія прывялі да значнага прагрэсу. Мэта нумар адзін была выканана ўжо ў 2010 годзе, на пяць гадоў раней за вызначаны тэрмін – 2015 год. За перыяд з 1990 па 2010 год з крайняй галечы вырвалася не менш як 700 мільёнаў чалавек. Доля людзей з прыбыткам менш за 1,25 дол. ЗША у дзень у 2010 годзе знізілася амаль удвая ў параўнанні з паказчыкам 1990 года. Нягледзячы на гэтыя грандыёзныя поспехі, кожны пяты жыхар рэгіёнаў, якія развіваюцца, – 1,22 мільярда чалавек – жывуць менш чым на 1,25 дол. ЗША у дзень, а 2,4 мільярда чалавек жывуць менш чым на 2 дол. ЗША у дзень. З пачатку фінансавага крызісу няроўнасць узмацнілася і стала яшчэ больш выразнай, чым раней.

Укаранелыя галеча і забабоны, а таксама велізарны разрыў паміж багатымі і абяздоленымі разбураюць саму структуру грамадства і прыводзяць да нестабільнасці. Там, дзе пануе галеча, людзі прыгнечаны. Для галечы характэрныя голад і недаяданне, абмежаваны доступ да адукацыі і іншых асноўных паслуг, сацыяльная дыскрымінацыя і ізаляцыя, а таксама адсутнасць магчымасцей для ўдзелу падчас прыняцця рашэнняў.

На Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па ўстойлівым развіцці, якая адбылася ў чэрвені 2013 года, лідары з усяго свету заявілі, што ліквідацыя галечы з’яўляецца “самай сур’ёзнай глабальнай праблемай, якая стаіць перад светам сёння". Таму неабходнасць завяршэння работы па выкараненні галечы застаецца адной з найважнейшых мэт, якую ААН сумесна з урадамі і грамадзянскім супольніцтвам ставяць перад сабой, распрацоўваючы новы парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд пасля 2015 года.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае больш за 60 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя мае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Ліквідацыя крайняй галечы і голаду.
  • Правы чалавека і галеча.
  • Праца як сродак барацьбы з галечай.
  • Галеча і ўстойлівае развіццё: аказанне найменш развітым краінам і краінам з пераходнай эканомікай.
  • Асноўныя кірункі нацыянальнай стратэгіі прадухілення беднаты ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавай студэнтам, магістрантам, выкладчыкам сацыяльна-эканамічных дысцыплін, палітычным і грамадскім дзеячам, спецыялістам у галіне сусветнай эканомікі, міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, работнікам сацыяльнай сферы.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам