ГалоўнаяНавіныПраект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”
Падпольны фронт
Шлях міласэрнасці

6–12 мая 1944 года. 17 тыдняў да Вызвалення

6–12 мая 1944 года. 17 тыдняў да Вызвалення
Іншыя навіны

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

11 мая. “В Узденском районе Минской области погиб пионер-партизан Марат Казей – самый юный Герой Советского Союза”.

[1418 дней Великой Отечественной войны, Минск, 2005, с. 309]

Марат Іванавіч Казей (1929–1944) – ураджэнец вёскі Станькава (у той час Мінскай акругі), савецкі беларускі піянер-герой, партызан-разведчык, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна) [Земля Марата. Как на Дзержинщине чтут память о героях войны]. (Гл. таксама аповесць “В разведку шел мальчишка” В. Марозава.)

Marat_1_20n_1253_008_Страница_1.jpg
Зайцев Е. А. Марат Казей, [196-?]. З фонду НББ

У аператыўнай зводцы Саўінфарбюро за 5–7 мая паведамлялася: “на фронтах существенных изменений не произошло”, штодня знішчаліся танкі, дзясяткі самалётаў [Савецкая Беларусь, № 80, с. 1; № 81, с. 2; № 82, с. 1]:

1_Sov_Inform_SB_80_1.jpg

2_sov_Inform_SB_81_2.jpg

3_sov_Inform_SB_82_1.jpg

Партызаны Брэсцкай вобласці шалёна змагаліся з гітлераўцамі [Савецкая Беларусь, № 84, с. 2]:

4_Brest_Part_SB_84_2.jpg

У перадавіцы газеты “Калгаснік Капыльшчыны” [№ 21, с. 1] адзначаліся важныя моманты першамайскага загаду І.В. Сталіна – бліскучыя перамогі Чырвонай арміі, вялікая роля тылу ў ваенных поспехах, бліжэйшай задачай ставілася – пасля вызвалення ўсёй савецкай зямлі, – дабіць ворага ў яго логаве.

Сталінскі загад слухалі ў партызанскіх атрадах затаіўшы дыханне (артыкул “Адзинае жаданне”). У жыхароў вёсак, як піша аўтар наступнага артыкула, ён выклікаў веру ў больш хуткае вызваленне, гатоўнасць усімі сіламі дапамагчы Чырвонай арміі і партызанам у іх барацьбе [Калгаснік Капыльшчыны, № 21, с. 2]:

5_Prikaz_Partiz_Kalg_Kap_21_2.jpg

6_Prikaz_U_Selan__Kalg_Kap_21_2.jpg

У газеце “Савецкая Беларусь” цытаты з першамайскага загаду вынесены на першую паласу [Савецкая Беларусь, № 80, с. 1; № 82, с. 1]:

7_Prikaz_Zit_1_SB_80_1.jpg

8_Prikaz_Zit_2_SB_82_1.jpg

Шмат матэрыялаў прысвечана ходу падпіскі на трэцюю ваенную пазыку [Савецкая Беларусь, № 80, с.1; № 84, с. 1, 2].

Па стане на 5 мая па Рэспубліцы (у вызваленых раёнах) было сабрана 15,5 млн рублёў [Савецкая Беларусь, № 80, с. 1]:

9_Hod_Podp_SB_80_1.jpg

А ўжо праз тыдзень, 11 мая, сума дасягнула 79 млн рублёў [Савецкая Беларусь, № 84, с. 1]:

10_Bliskuchi_SB_84_1.jpg

Працаўнікі Беларусі сустрэлі пазыку з вялікім энтузіязмам, яго поспех быў звязаны таксама з чаканнем хутчэйшага вызвалення роднай зямлі, якая яшчэ знемагала пад прыгнётам акупантаў [Савецкая Беларусь, № 80, с. 2]:

Сабраныя фінансы павінны былі падтрымаць і Чырвоную армію, і аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі [Савецкая Беларусь, № 84, с. 2]:

Народны камісар фінансаў СССР А. Звераў выступіў з артыкулам з падрабязнымі данымі аб ваенных пазыках, аб сумах сабраных сродкаў, аб выйгрышах па пазыцы і г.д. [“Трэцяя пазыка Вялікай Вайны”. Савецкая Беларусь, № 80, с. 3].

У сувязі з паспяховым перавыкананнем плана збору сродкаў, было абвешчана аб спыненні падпіскі на пазыку з 12 мая [Савецкая Беларусь, № 84, с. 1]:

11_Zaym_Ostanovka_SB_84_1.jpg

Шмат увагі таксама надавалася вяснова-палявым працам. Працягвалася сацспаборніцтва за высокі ўраджай 1944 г. У перадавым артыкуле газеты “Савецкая Беларусь” [№ 81, с. 1] “Змагацца за першынство ва ўсесаюзным спаборніцтве!” гаварылася аб маральнай і фінансавай падтрымцы пераможцаў усесаюзнага спаборніцтва; аб умовах правядзення і падвядзення вынікаў сацспаборніцтва на вызваленых тэрыторыях БССР – у артыкулах “У Савеце Народных Камісараў Беларускай ССР” [Савецкая Беларусь, № 81, с. 1] і “Асноўныя паказчыкі сацыялістычнага спаборніцтва калгасаў вызваленых раёнаў БССР за высокі ўраджай у 1944 годзе” [Савецкая Беларусь, № 81, с. 1–2].

У авангардзе спаборніцтва ў Беларусі былі яго ініцыятары [Савецкая Беларусь, № 81, с. 3]:

На фотаздымку – старшыня калгаса “КІМ” [Савецкая Беларусь, № 83, с. 2]:

12_Preds_KIM_SB_83_2.jpg

Ужо падводзіліся некаторыя вынікі аднаўлення народнай гаспадаркі.

Некалькі месяцаў прайшло з дня вызвалення Рэчыцы – пра тое, як аднаўлялася паўнакроўнае жыццё горада – у артыкуле “Сёння ў Рэчыцы” [Савецкая Беларусь, № 83, с. 2]:

13_Rechitsa_SB_82_4.jpg

Яшчэ адзін артыкул пра адраджэнне прадпрыемстваў у нядаўна вызваленым раёне – “Мясцовая прамысловасць г. Касцюковічы” ў газеце “Савецкая Беларусь” [№ 84, с. 2].

На адным з адноўленых цагляных заводаў, на якім з перавыкананнем нормы працавала жаночая брыгада, выраблена першая партыя цэглы-сырца, рыхтавалася да пуску гофманская печ [Савецкая Беларусь, № 83, с. 2]:

14_Kirpich_SB_83_2.jpg

Печ Гофмана дазваляе зоне гарэння паступова перамяшчацца па крузе, пры гэтым камеры з астылай цэглай разгружаюцца, а пасля загружаюцца неабпаленай цэглай. Пры такім бесперапынным працэсе абпалу значна эканоміцца час і паліва.

І – навіны з розных галін.

У Гомельскай вобласці наладжана авіяпаштовая сувязь Гомеля з раённымі цэнтрамі [Савецкая Беларусь, № 84, с. 4]:

15_Avia_SB_84_4.jpg

Начальнік Палескага абласнога ўпраўлення аптэкамі звярнуўся да камсамольцаў, піянераў, педагогаў і медработнікаў “узяць на сябе ініцыятыву па зборы лекавых раслін”, абгрунтоўваючы гэта, у прыватнасці тым, што падчас Айчыннай вайны ўзрасло значэнне мясцовых рэсурсаў народнай гаспадаркі, а лекавыя травы вельмі важныя для аднаўлення здароўя параненых воінаў [Савецкая Беларусь, № 81, с. 4]:

16_Lek_Travy_SB_81_4.jpg

Інспектар Гомельскага раёна прадставіў(ла) агляд аднаўлення школьнай адукацыі і выхавання “Адноўленыя школы” [Савецкая Беларусь, № 83, с. 2].

У школах пачалі рыхтавацца да праверачных іспытаў, іх даты былі ўстаноўлены ў залежнасці ад вызвалення той ці іншай тэрыторыі БССР і пачатку вучэбных заняткаў [Савецкая Беларусь, № 84, с. 4]:

17_Exameny_SB_84_4.jpg

У рамесных вучылішчах акрамя вучобы і практычных заняткаў вялікая ўвага надавалася спорту і страявой падрыхтоўцы [Савецкая Беларусь, № 80, с. 4]:

18_Sport_SB_80_4.jpg

У Магілёўскай вобласці паспяхова праведзена навучанне па ваеннай падрыхтоўцы [Савецкая Беларусь, № 84, с. 4]:

19_Voen_Podg_SB_84_4.jpg

Вядомы гісторык, акадэмік У.М. Перцаў на старонцы газеты “Савецкая Беларусь” прадставіў шэраг даследаванняў, над якімі працавалі беларускія вучоныя аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР (гісторыя і літаратура Беларусі) і некаторых іншых напрамкаў [№ 80, с. 4]:

20_Nauka_SB_80_4.jpg

Уладзімір Мікалаевіч Перцаў (1877–1960) – савецкі і беларускі гісторык, акадэмік АН БССР (1940), доктар гістарычных навук (1935), прафесар (1921), заснавальнік медыявістыкі ў БДУ; заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), член беларускай дэлегацыі ў ААН (1945) – яго подпіс стаіць пад дакументам аб стварэнні гэтай міжнароднай арганізацыі. У эвакуацыі працаваў у Курскім, пасля Удмурцкім педагагічным інстытуце, з верасня 1943 г. – у Беларускім універсітэце, які ў гэты час знаходзіўся ў Падмаскоўі.

У друку выйшлі “Новыя кнігі беларускіх пісьменнікаў”, а таксама “Новыя выданні твораў Янкі Купалы” [Савецкая Беларусь, № 84, с. 4]:

21_Knigi_SB_84_4.jpg

22_Knigi_Kupala_SB_84_4.jpg

У Гомелі з вялікім поспехам прайшлі канцэрты Дзяржаўнага джаз-аркестра БССР пад кіраўніцтвам Э. Рознера [Савецкая Беларусь, № 82, с. 4]:

Цікава тое, што 8-м мая 1944 г. было датавана напісанне кампазітарам Я. Цікоцкім “Песни о Буревестнике” для баса, хору і сімфанічнага аркестра [Тикоцкий Е.К. “Песня о Буревестнике”], у якой выяўляецца заклік да супраціўлення і вера ў перамогу. У Нацыянальнай бібліятэцы ёсць гуказапіс [Тикоцкий, Е. Буревестник] і нотныя выданні гэтага твора [Тикоцкий, Е.К. Буревестник; Тикоцкий, Е.К. Буревестник : “Над седой равниной моря…”] (гл. слайдар).

Яўген Карлавіч Цікоцкі (1893–1970) – беларускі савецкі кампазітар, педагог; народны артыст СССР (1955); адзін з заснавальнікаў кампазітарскай школы Беларусі. У гады вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ва Уфе, пасля – у Горкім (цяпер – Ніжні Ноўгарад); аўтар оперных твораў, у т.л. вядомай патрыятычнай оперы “Алеся” (1944), напісанай на тэму партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Да вызвалення заставалася 16 тыдняў…

Матэрыял падрыхтаваны Л.Г. Тупчыенка-Кадыравай,
кандыдатам гістарычных навук, галоўным бібліёграфам
інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

К р ы н і ц ы

Газеты*

Поўныя нумары газет даступныя па спасылках.

  1. Калгаснік Капыльшчыны : орган Капыльскага райкома КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 21.
  2. Савецкая Беларусь : орган ЦК КП(б) Беларусі, Саўнаркома і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, 1944, № 80.
  3. Савецкая Беларусь, 1944, № 81.
  4. Савецкая Беларусь, 1944, № 82.
  5. Савецкая Беларусь, 1944, № 83.
  6. Савецкая Беларусь, 1944, № 84.

*Назвы газет дадзены ў адпаведнасці з сучаснай арфаграфіяй.

Кнігі, выяўленчыя матэрыялы, гуказапіс, рэсурсы

  1. Зайцев, Е.А. Марат Казей [Изоматериал] : [эстамп] / Зайцев. – Минск : Художественный фонд БССР, Художественно-оформительские мастерские, [196-?]. – 1 л. : черно-белая литография. – З фонду НББ.
  2. Земля Марата. Как на Дзержинщине чтут память о героях войны // БЕЛТА. – 2024. – 15 февр. – Рэжым доступу: https://www.belta.by/regions/view/zemlja-marata-kak-na-dzerzhinschine-chtut-pamjat-o-gerojah-vojny-6.... – Дата доступу 24.04.2024.
  3. Морозов, В.Н. В разведку шел мальчишка : повесть : о пионере М. Казее : для сред. и ст. шк. возраста / В.Н. Морозов ; ил. Ю. Пучинский. – Минск : Госиздат БССР, 1961. – 214 c.
  4. Селиванов, В. Вперед, воины Красной Армии, на окончательный разгром немецко-фашистских захватчиков! [Изоматериал] : [плакат] / художник В. Селиванов. // Фронтовое окно ТАСС. Ленинград. – Ленинград : [б. и.]. – 1944. – № 11. –1 л. – 5 000 экз. – З фонду НББ.
  5. Тикоцкий, Е. Буревестник : героическая поэма [Звукозапись] / Е. Тикоцкий ; сл. М. Горького ; исп. С. Мошков, бас ; Государственный симфонический оркестр БССР, дир. Ю. Ефимов // Произведения белорусских композиторов. – [Москва] : Мелодия, [1968] (Ленинградский завод грампластинок). – 1 грп. – З фонду НББ.
  6. Тикоцкий, Е.К. Буревестник [Ноты] : героическая поэма для баса, хора и симфонического оркестра / Е. Тикоцкий ; слова М. Горького. – Партитура. – Ленинград : Советский композитор, 1971. – 80 с. – З фонду НББ.
  7. Тикоцкий, Е.К. Буревестник [Ноты] : “Над седой равниной моря…” : героическая поэма для баса (хора) и оркестра : соч. 11а / Е. Тикоцкий ; слова М. Горького ; переложение для пения с фортепьяно автора. – [Клавир]. – Москва : Советский композитор, 1962. – 26 с. – З фонду НББ.
  8. Тикоцкий, Е.К. Песня Алесi [Ноты] : “Гора край мой агарнула…” : из оперы “Алеся” : голас з фп. / муз. Я.К. Цікоцкага ; сл. П. Броўкі ; рус. пер. Н. Навіцкай. – Москва : Музгиз, 1944. – 5 с. – (XXV лет БССР). – З фонду НББ.
  9. Тикоцкий Е.К. “Песня о Буревестнике”. Героическая поэма для баса, хора и оркестра, 8 мая 1944 г. Слова М. Горького. Рукопись // БГАМЛИ, ф. 256, оп. 1, арх. д. 70, л. 1–8. – Рэжым доступу: https://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh/istoricheski.... – Дата доступу 24.04.2024.
  10. 1418 дней Великой Отечественной войны : хронология событий : хронология событий : [солдату Великой Отечественной посвящается / сост. Е. В. Малашевич ; науч. ред.: Е. И. Барановский, Г. И. Баркун ; фото: В. В. Харченко]. – Минск : Мастац. літ., 2014. – 421, [1] с.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам