З 2 лістапада па 31 снежня 2009 года ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Да зямлі з любоўю”.
2009 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам роднай зямлі. “Правядзенне Года роднай зямлі будзе садзейнічаць захаванню і прымнажэнню нацыянальнага духоўнага і культурнага набытку, гістарычнай спадчыны і прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народа, выхаванню моладзі ў духу любові да Бацькаўшчыны…”, – гаворыцца у паведамленні прэс-службы Прэзідэнта.
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 перыядычных выданняў, сярод якіх “Беларуская думка”, “Рэспубліка”, “Экономика Беларуси”, “Аграрная экономика”, “Белорусская нива”, “Родная прырода” і інш.
У ліку аўтараў публікацый і ўдзельнікаў інтэрв’ю – намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Тур А.М., старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Чарняўскі Ф.І., старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь Козік Л.П., намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Паўлоўскі В.К. і інш.
Шэраг матэрыялаў экспазіцыі раскажа пра мерапрыемствы, прымеркаваныя да Года роднай зямлі.
Кантактны тэлефон: 293-25-87.