ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт дэлегацыі Нацыянальнага касмічнага агенцтва Украіны
У сям'і адзінай

Дэмакратыя і сучасны свет

Дэмакратыя і сучасны свет
Іншыя навіны

З 7 па 30 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Дэмакратыя і сучасны свет”, прысвечаная Міжнароднаму дню дэмакратыі.


Міжнародны дзень дэмакратыі – новае свята ў сістэме ААН. Ён адзначаецца штогод 15 верасня, пачынаючы з 2008 года. Гэты дзень быў абвешчаны 8 лістапада 2007 года Генеральнай Асамблеяй ААН у рэзалюцыі, прысвечанай падтрымцы намаганняў урадаў па развіцці і ўмацаванні дэмакратый (A/RES/62/7). У рэзалюцыі прапануецца дзяржавам-членам ААН, іншым рэгіянальным, міжурадавым і няўрадавым арганізацыям адзначаць гэты дзень з мэтай павышэння інфармаванасці грамадскасці аб стане дэмакратыі ў свеце. “Дэмакратыя – гэта не толькі мэта, але і працэс, і толькі пры поўным удзеле і падтрымцы міжнароднай супольнасці, дзяржаўных органаў улады, грамадства і асобных грамадзян ідэалы дэмакратыі можна ажыццявіць для кожнага чалавека ў кожным кутку свету”, – гаворыцца ў дакуменце.

Міжнародны дзень дэмакратыі быў абвешчаны для азнаменаванне прыняцця Міжпарламенцкім саюзам у 1997 годзе Усеагульнай дэкларацыі аб дэмакратыі. Прыняцце гэтага дакумента стала важнай вехай на шляху развіцця дэмакратыі. Сёння Дэкларацыя служыць крыніцай інфармацыі і падтрымкай, калі гаворка ідзе пра асноўныя прынцыпы дэмакратыі, элементы і стандарты дэмакратычнага кіравання і міжнародныя аспекты дэмакратыі. У дакуменце падкрэсліваецца, што “дэмакратыя – гэта універсальная каштоўнасць, заснаваная на свабодным волевыяўленні народа, які вызначае свае палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і культурныя сістэмы”.

Дэмакратыя адносіцца да універсальных і непадзельных асноўных агульначалавечых каштоўнасцей і прынцыпаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Яна заснавана на свабодным волевыяўленні народа і цесна звязана з забеспячэннем правапарадку і ажыццяўленнем асноўных правоў і свабод чалавека. Дзейнасць ААН у падтрымку дэмакратыі і кіравання ажыццяўляецца ў рамках Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРАНН) праз Фонд дэмакратыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФДААН), Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека (УВКПЧ) і іншыя органы. На падтрымку дэмакратычных працэсаў у свеце толькі праз ФДААН штогод выдзяляецца прыблізна 1,5 мільярда долараў ЗША, дзякуючы чаму Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з’яўляецца адной з асноўных арганізацый, якія забяспечваюць тэхнічнае супрацоўніцтва ў галіне ўмацавання дэмакратычных прынцыпаў дзяржаўнага кіравання ва ўсім свеце.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • сучасная дэмакратыя: асноўныя прынцыпы і механізмы;
  • развіццё дэмакратыі ў розных краінах свету;
  • нацыянальная дзяржава і дэмакратычная сістэма;
  • дэмакратыя і правы чалавека;
  • дэмакратыя і СМІ.

Экспазіцыя, якая прапануецца чытачам, налічвае каля 60 дакументаў, большую частку якіх складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і г.д.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка прызначана для палітолагаў, работнікаў органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання, членаў выбарчых камісій, прадстаўнікоў праваахоўных органаў, а таксама для суддзяў, адвакатаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.

Карысныя спасылкі

Дэпартамент па палітычных пытаннях*

Аддзел па аказанні дапамогі ў правядзенні выбараў*

Праграма развіцця ААН (ПРААН)

Садзейнічанне дэмакратычнаму кіраванню*

Фонд ААН для развіцця ў інтарэсах жанчын (ЮНІФЕМ)

Кіраванне, мір і бяспека*

Фонд дэмакратыі ААН*

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека

Дэмакратыя і правы чалавека

Дэмакратыя і ААН

Дэмакратыя і жанчыны

Дэмакратыя і выбары

Міжнародны дзень дэмакратыі

 

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам