ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт у Нямецкі гістарычны музей
Плённы саюз мужчыны і жанчыны

Дум і слова ўладар

Дум і слова ўладар
Іншыя навіны

З 1 па 31 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Дум і слова ўладар”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага празаіка, паэта і перакладчыка Р.В. Няхая (1914–1991).


Выстаўка распавядае пра нястомнага шукальніка добрых і мужных сэрцаў Рыгора Восіпавіча Няхая, які светлымі і шчырымі словамі ўслаўляў прыгажосць зямлі, гераічныя подзвігі і мірную працу людзей. Любоў да радзімы, суквецця палявых фарбаў, гоману бароў і гаёў ён пранёс праз гады. Пісьменнік-франтавік ведаў цану жыцця і прапагандаваў дружбу паміж народамі.

Экспазіцыю адкрывае калекцыя ўласных твораў аўтара. Найбольш увагі ён надаваў прозе, адным з першых сярод беларускіх аўтараў пачаў распрацоўваць тэму гераічнай партызанскай барацьбы ў Беларусі. Ваенныя шляхі пісьменніка, баявы жыццёвы вопыт ляглі ў аснову яго твораў. Сярод экспанатаў – дакументальная кніга “Партызанскі край” (у суаўт. з В. Лівенцавым); успаміны партызанскіх камандзіраў І. Вятрова (“Браты па зброі”) і І. Шубітыдзе (“Палескія былі”), літаратурны запіс якіх зрабіў Р. Няхай; аповесці, прысвечаныя Героям Савецкага Саюза Веры Харужай (“Героі не адступаюць”) і Лене Колесавай (“Алёшка-атаман”); аповесці “Сарочы лес”, “Туман над стэпам” і “Шлях на Эльбу”, якія склалі трылогію і маюць у аснове некаторыя асабістыя факты з жыцця аўтара.

У ліку прадстаўленых дакументаў – першы зборнік паэзіі Рыгора Няхая “Па сонечных узгорках”, які выйшаў у 1939 г. Шмат вершаў пісьменнік напісаў на фронце, але захавалася не ўсё. На выстаўцы таксама экспануюцца паэтычныя зборнікі, якія былі надрукаваны пасля вайны (“Маё пакаленне” (1950), “Вялікі мой і ціхі акіян” (1954), “Размова з восенню” (1961), “Асеннія пракосы” (1973), “Слова сябрам” (1982)).

Як былы настаўнік Рыгор Восіпавіч не мог не звярнуцца да дзіцячай аўдыторыі. Экспазіцыя знаёміць з кнігамі пісьменніка для падрастаючага пакалення “Пра храбрага хлопчыка” (вершы, 1962), “Як расцвітае кветка” (апавяданні, 1968), “Я з табою, гвардыя” (аповесць, 1983).

Другая частка выстаўкі ўключае ўзоры перакладчыцкай дзейнасці Рыгора Няхая, сярод якіх – “Дзень айца Сойкі” С. Тудора, “Над Чэрэмошам” М. Стэльмаха, “Памфлеты” Ю. Мельнічука, паэма А. Твардоўскага “Дом ля дарогі”, асобныя творы М. Рыльскага, А. Малышкі, Ю. Збанацкага і інш. У раздзеле прадстаўлены і пераклады яго твораў на рускую, украінскую, літоўскую, армянскую і балгарскую мовы.

Пра асаблівасці жыцця і творчага шляху Рыгора Няхая можна даведацца з апошняга раздзела экспазіцыі, у якім прадстаўлены асобныя выданні, перыядычныя і энцыклапедычныя артыкулы па тэме.

Усяго на выстаўцы сабрана звыш 100 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам