ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Зачараваны даследчык беларускага слова
Адпраўляемся ў свет дзіцячай прозы і паэзіі!

Гандаль людзьмі: новае рабства ў глабальным свеце

Гандаль людзьмі: новае рабства ў глабальным свеце
Іншыя навіны

З 13 ліпеня па 31 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Гандаль людзьмі: новае рабства ў глабальным свеце”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з гандлем людзьмі.


Дзень быў абвешчаны 18 снежня 2013 года на 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя A/RES/68/192) і з 2014-га штогод адзначаецца 30 ліпеня.

Мэтай правядзення Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі з’яўляецца прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да праблемы гандлю людзьмі і яго наступстваў, становішча ахвяр гандлю людзьмі і абароны іх праў.

Гандаль людзьмі з’яўляецца адным з найбольш небяспечных глабальных выклікаў сучаснасці і лічыцца самым грубым парушэннем асноўных праў чалавека. Па ацэнках Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, у пастцы сучаснага рабства цяпер знаходзіцца каля 2,5 мільёна чалавек.

У 2010 годзе Генеральная Асамблея прыняла Глабальны план дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі, заклікаўшы ўрады ва ўсім свеце прыняць скаардынаваныя і паслядоўныя меры, каб перамагчы гэтае зло. План прадугледжвае інтэграцыю барацьбы з гандлем людзьмі ў больш шырокія праграмы ААН для таго, каб паскорыць тэмпы развіцця і павысіць ступень бяспекі ва ўсім свеце.

Ахвярам гандлю людзьмі, якім пашчасціла здабыць свабоду, неабходна дапамога ва ўзнаўленні праў і пошуку свайго месца ў грамадстве. Гэтую задачу вырашае Даверны фонд ААН для ахвяр. Ён пачаў сваю работу разам з прымяненнем Глабальнага плана дзеянняў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па барацьбе з гандлем людзьмі ў ліпені 2010 года. Фонд садзейнічае дзяржавам, міждзяржаўным і няўрадавым арганізацыям у абароне і падтрымцы ахвяр гандлю людзьмі, дапамагаючы ім акрыяць ад псіхалагічных і фізічных траўм.

Рэспубліка Беларусь, першая на постсавецкай прасторы, разгарнула шырокамаштабную кампанію барацьбы з гандлем людзьмі. Нацыянальныя меры па спыненні трафікінгу спрыялі таму, што барацьба з гандлем людзьмі стала адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Беларусі на міжнароднай арэне. Актыўнасць Беларусі ў гэтай сферы, падмацаваная шэрагам дзейсных мер на нацыянальным узроўні, дазволіла нашай краіне заваяваць на міжнароднай арэне рэпутацыю прызнанага лідара барацьбы з трафікінгам.

Матэрыялы выстаўкі раскрываюць розныя аспекты праблемы новага гандлю рабамі і знаёмяць з даследаваннямі феномену рабства і гандлю людзьмі.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Праблема гандлю людзьмі: гісторыя і сучаснасць.
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне процідзеяння гандлю людзьмі.
  • Кампенсаванне шкоды ахвярам гандлю людзьмі.
  • Міжнародна-прававыя асновы барацьбы з гандлем людзьмі.
  • Рэспубліка Беларусь супраць трафікінгу.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя дакументы ААН, перыядычныя выданні.

Выстаўка прызначана для супрацоўнікаў следчых і аператыўных падраздзяленняў праваахоўных органаў, псіхолагаў, сацыяльных работнікаў, суддзяў, адвакатаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў юрыдычнага профілю, а таксама ўсіх зацікаўленых станам праблем кіравання працэсамі барацьбы з гандлем людзьмі.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі:

Дакументы і публікацыі:

 

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам