ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Генеральная асамблея асацыяцыі eIFL.net
Кнігі з аўтографамі пісьменнікаў Беларусі – у бібліятэкі краіны

Геній трох народаў

Геній трох народаў
Іншыя навіны

З 20 лістапада па 15 снежня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка "Геній трох народаў", прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Мікалая Андрэевіча Янчука (1859–1921).


М.А. Янчук – выдатны беларускі, украінскі і расійскі вучоны-славіст, этнограф, фалькларыст, антраполаг, літаратуразнавец і пісьменнік.

Навуковыя працы вучонага сведчаць пра яго глыбокае тэарэтычнае асэнсаванне з’яў матэрыяльнай і духоўнай культуры. З вялікай павагай і зацікаўленасцю ставіўся Мікалай Андрэевіч да ўсяго народнага, вывучаў побыт і вуснапаэтычную творчасць рускага, украінскага і беларускага народаў. У многіх сваіх працах ён прыходзіць да высноў агульнаславянскага, а таксама агульнатэарэтычнага маштабу.

Навуковая спадчына М.А. Янчука не страціла сваёй значнасці і сёння. Яго працамі цікавяцца, іх вывучаюць. У першым раздзеле экспазіцыі "Цудоўныя скарбы" прадстаўлены асобна выдадзеныя працы аўтара "А.К. Киркор: краткий очерк жизни и деятельности" (1888), "По Минской губернии" (1889), "О мнимо-народных белорусских песнях исторического и мифологического содержания" (1908), "Нарысы па гісторыі беларускае літаратуры: старадаўны пэрыад" (1922) і іншыя, а таксама публікацыі аўтарскіх прац, якія змешчаны ў такіх часопісах і калектыўных зборніках, як "Древности" (1888), "Этнографическое обозрение" (1889, 1890, 1897, 1913), "Археологические известия и заметки" (1898 ), "Kraj" (1889, 1896, ...) , "Известия общества славянской культуры" (1912), "Курс белоруссоведения" (1918–1920) і інш.

У раздзеле экспануюцца працы іншых аўтараў, у падрыхтоўцы якіх М.А. Янчук прымаў удзел як рэдактар, складальнік, перакладчык.

Другі раздзел "Высокая місія народазнаўца" знаёміць з публікацыямі пра жыццё, навуковую і грамадскую дзейнасць вучонага. Артыкулы змешчаны ў энцыклапедычных выданнях, шматлікіх часопісах і калектыўных зборніках. У ліку прадстаўленых дакументаў кніга Г.А. Пятроўскай "Не погасла звезда: жизненный и творческий путь Н.А. Янчука" (1987).

Экспазіцыя змяшчае больш за 100 дакументаў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам