ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэс-канферэнцыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Экранны дайджэст. Новыя старонкі класікі

Глыток з родных крыніц

Глыток з родных крыніц
Іншыя навіны

З 22 снежня па 6 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Глыток з родных крыніц”, прысвечаная 60-годдзю беларускага мовазнаўца і паэта Рагаўцова Васіля Іванавіча.


Васіль Іванавіч – таленавіты вучоны, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя В. Хомчанкі (2008), аўтар і суаўтар шматлікіх кніг па мовазнаўстве.

Экспазіцыю складаюць выданні, якія адлюстроўваюць плённую навуковую і навукова-педагагічную працу вучонага. Гэта манаграфія “Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі” (2002), што стала асновай доктарскай дысертацыі; комплекс навучальных дапаможнікаў для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ Беларусі па тэорыі мовы, сярод якіх – “Практыкум па ўводзінах у мовазнаўства” (1989), “Уводзіны ў мовазнаўства: практыкум” (2003), “Агульнае мовазнаўства: заданні для тэставага кантролю” (2009) і інш. Выстаўка змяшчае працы вучонага, якія друкаваліся ў зборніках, часопісах, энцыклапедычных выданнях.

У экспазіцыі прадстаўлены лексікаграфічныя працы навукоўца. Гэта ўнікальны ў беларускім мовазнаўстве энцыклапедычны даведнік “Мовы свету” (2009), “Слоўнік пра камічнае: мовазнаўчы аспект” (2010) і іншыя, у стварэнні якіх Васіль Іванавіч прымаў удзел як аўтар-укладальнік, суаўтар.

Прыкметнае месца ў жыцці прафесара займае літаратурная творчасць. Васіль Рагаўцоў – аўтар пяці паэтычных зборнікаў: “Сутонне” (1995), “Долягляд” (1998), “Адмыслоўцы” (2007), “На роскрыжы дарог” (2008), “Імгненне і Вечнасць” (2010), з якімі можна пазнаёміцца на выстаўцы.

Апошні раздзел экспазіцыі адведзены матэрыялам пра жыццёвы і творчы шлях вучонага. Асаблівую ўвагу заслугоўвае бібліяграфічны даведнік “Прафесар Васіль Іванавіч Рагаўцоў: навуковая і навукова-педагагічная дзейнасць, літаратурная творчасць” (2011), выдадзены да 60-годдзя юбіляра.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам