ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прыманне сябе: як паводзіць сябе з навакольным светам?
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі

Каб дзяцінства было сапраўдным!

Каб дзяцінства было сапраўдным!
Іншыя навіны

З 16 лістапада па 7 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Каб дзяцінства было сапраўдным!", прысвечаная Сусветнаму дню дзіцяці.


Гэты Дзень быў заснаваны ў 1954 г. рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 836 (IX)) і штогод святкуецца 20 лістапада. Дата правядзення Сусветнага дня дзіцяці была абрана краінамі – удзельніцамі ААН невыпадкова.

Менавіта ў гэты дзень у 1959 г. Генеральная Асамблея прыняла Дэкларацыю праў дзіцяці, а праз трыццаць гадоў, у гэты ж дзень у 1989 г., была прынята Канвенцыя аб правах дзіцяці. Гэтыя міжнародныя прававыя дакументы вызначылі правы дзяцей на адукацыю, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, а таксама на поўнае развіццё сваіх магчымасцей ва ўмовах, свабодных ад голаду і нястачы, жорсткасці, эксплуатацыі і іншых форм злоўжыванняў.

Армія бяздомных дзяцей ва ўсім свеце налічвае каля 40 мільёнаў чалавек. Штогод адзінаццаць мільёнаў дзяцей паміраюць, не дажыўшы да свайго пятага дня нараджэння, яшчэ дзясяткі мільёнаў застаюцца фізічна або разумова хворымі, не маючы магчымасці для росту, развіцця і жыцця. Шматлікія з гэтых смерцяў выкліканы хваробамі, якія лёгка прадухіліць або вылечыць, іншыя – знішчальнымі наступствамі галечы, невуцтва, дыскрымінацыі і насілля. Усе разам гэтыя прычыны прыносяць цяжкія страты сем’ям, абшчынам, дзяржавам і грамадству ў цэлым.

Акрамя фактараў, якія згубна ўплываюць на фізічнае і разумовае развіццё, вельмі часта прычынай дзіцячай смяротнасці з’яўляецца адсутнасць праў у дзяцей. Падтрымкай і абаронай праў на бяспечнае, здаровае і шчаслівае дзяцінства займаецца Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ). Ва ўсім свеце ЮНІСЕФ ажыццяўляе праграмы, накіраваныя на захаванне здароўя і паўнавартаснае развіццё кожнага дзіцяці, змагаецца з дыскрымінацыяй, праводзіць дабрачынныя акцыі і інфармацыйныя кампаніі, дапамагае дзецям і сем’ям, якія сталі ахвярамі надзвычайных сітуацый і прыродных катаклізмаў. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) з 1953 г. У 1997 г. у Мінску было адкрыта Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь. У 2009 г. Беларусь у чарговы раз абрана ў Выканаўчы савет ЮНІСЕФ на перыяд з 2010 па 2012 г. ЮНІСЕФ рэалізуе ў Беларусі шэраг праектаў міжнароднай тэхнічнай і гуманітарнай дапамогі, накіраваных на падтрымку нацыянальных планаў і прыярытэтаў у сферы абароны мацярынства і дзяцінства, забеспячэнні сацыяльнай абароны сям’і, падтрыманне праў дзіцяці, прафілактыкі ВІЧ/СНІД.

Правы і законныя інтарэсы дзяцей замацаваны ў шматлікіх нацыянальных дакументах. Асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі нашай краіны ў дадзенай сферы з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, Закон Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці". Пэўныя меры па паляпшэнні становішча дзяцей рэалізуюцца ў рамках прэзідэнцкай праграмы "Дзеці Беларусі" на 2006–2010 гг. Высокая значнасць "Нацыянальнага плана дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцейі абароне іх праў на 2004–2010 гады". З гэтымі дакументамі можна азнаёміцца на прапанаванай выстаўцы. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Нацыянальныя і міжнародныя прававыя дакументы па ахове праў дзіцяці;
  • Дзейнасць ЮНІСЕФ;
  • Абарона праў і інтарэсаў дзяцей у Рэспубліцы Беларусь;
  • Садзейнічанне здароваму ладу жыцця дзяцей;
  • Забеспячэнне якаснай адукацыі для кожнага дзіцяці;
  • Абарона дзяцей ад жорсткіх зносін, эксплуатацыі і насілля.

Выстаўка прызначана для педагогаў, юрыстаў, сацыёлагаў, работнікаў сферы адукацыі, аховы здароўя і культуры, а таксама для ўсіх, хто не абыякавы да будучыні нашых дзяцей.

Карысныя ссылкі

ЮНІСЕФ

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

ЮНЕСКА

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ)

Навіны

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам