ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мода на здароўе
Пабачыў свет першы том Збору твораў Я. Янішчыц

Каб творчыя парывы не згасалі: культурнае жыцце краіны

Каб творчыя парывы не згасалі: культурнае жыцце краіны
Іншыя навіны

З 1 лістапада па 30 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Каб творчыя парывы не згасалі: культурнае жыццё краіны”.


2016 год быў абвешчаны ў Беларусі Годам культуры, закліканым стаць перыядам уздыму на новы ўзровень дзяржаўнай культурнай палітыкі, распрацоўкі асноў развіцця духоўнай культуры Беларусі на доўгатэрміновую перспектыву. Упершыню на постсавецкай прасторы быў прыняты Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Гэты год стаў вельмі насычаным з пункта гледжання розных культурных мерапрыемстваў. У Мінску 5–6 мая прайшоў І Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры. Тэатральнае жыццё адзначана найцікавейшымі форумамі і фестывылямі – “М@рт-кантакт”, “ТэАрт”, “Крок насустрач”, “ПлаStформа”, фестывалі эксперыментальных тэатраў, батлеек, лялечных і вулічных тэатраў. Галоўная музычная падзея года – “Славянскі базар” – быў арганізаваны ў Віцебску ў 25-ты раз. Адбыліся Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”, музычны фестываль “Мінская вясна” і многія інш.

Год, які завяршаецца, адзначаны таксама новымі таленавітымі беларускімі кінапастаноўкамі, шматлікімі мастацкімі, кніжнымі і гістарычнымі выстаўкамі. Вялікая колькасць мерапрыемстваў прайшла не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах – Гродне, Маладзечне, Рагачове, Александрыі і інш.

Матэрыялы пра ўсе культурныя падзеі гэтага года можна знайсці ў часопісах “На экранах”, “Мастацтва”, “Беларусь”, “Архитектура и строительство”, а таксама ў газетах “Культура”, “Літаратура і мастацтва”, “Беларускі час”, “Рэспубліка” і інш., прадстаўленых на выстаўцы.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Спіс літаратуры

Навіны

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам