ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кветкавы рай VII
Семінар-трэнінг ВЧЗ у МАБ імя А.С. Пушкіна

Камп’ютарная эра

Камп’ютарная эра
Іншыя Навіны

З 4 сакавіка па 30 красавіка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Камп’ютарная эра”.


З’яўленне персанальнага камп’ютара (ПК) справядліва лічаць грандыёзнай навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй, параўнальнай па маштабах з вынаходніцтвам радыё. Чаму? Справа ў тым, што старыя ЭВМ былі аддзеленыя ад масавага карыстальніка, з імі працавалі толькі спецыялісты. Нараджэнне ПК зрабіла ЭВМ масавым інструментам.

Яшчэ некалькі гадоў назад сітуацыя “адзін камп’ютар – многа карыстальнікаў” была паўсюднай. Цяпер можна заўважыць, што шматлікія карыстальнікі, якія маюць настольную сістэму, валодаюць яшчэ і ноўтбукам, і кішэнным персанальным камп’ютарам, і гульнявой прыстаўкай, не кажучы ўжо пра самы распаўсюджаны выпадак “камп’ютар на працы – камп’ютар дома”. На думку Microsoft, з ростам прадукцыйнасці партатыўных сістэм і паніжэннем іх кошту такая сітуацыя стане паўсюднай.

Персанальны камп’ютар радыкальна змяніў метады руціннай і творчай працы амаль ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці чалавека. Заканамерным становіцца ўкараненне камп’ютара ў сістэмы тэхнічнага кіравання механізмамі, станам здароўя чалавека, адміністрацыйнага кіравання… Пра гэта і многае іншае распавядаюць публікацыі з перыядычных выданняў “Компьютер-пресс”, “Вы и ваш компьютер”, “Мир ПК”, “Директор”, “Наука и инновации”, “Компьютерная газета”, прадстаўленыя на выстаўцы.

Профільных спецыялістаў зацікавяць артыкулы ў такіх часопісах, як “Экономика. Финансы. Управление”, “Веснік адукацыі”, “Финансы, учет, аудит”, “Веснік сувязі”, “Вестник Ассоциации белорусских банков”, “Технология безопасности”, “Юрист” і многіх іншых.

Усяго экспазіцыя налічвае звыш 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Спіс літаратуры

Навіны

Цыкл кінапаказаў адкрыў фільм “Падрыў”

24 Май 2024

23 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дні культуры Новасібірскай вобласці ў бібліятэцы

24 Май 2024

24 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры, падведамаснымі Міністэрству культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рабочая сустрэча з кіраўніцтвам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь

24 Май 2024

23 мая адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў складзе намесніка генеральнага дырэктара – дырэктара па навуцы і інфармацыйных тэхналогіях Аляксандра Бабука, начальніка інфармацыйнага цэнтра Алы Шарамецьевай і вучонага сакратара Наталлі Есіс з кіраўніцтвам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальную бібліятэку Беларусі прыбыў студэнцкі атрад “Алмаз”

23 Май 2024

На 45-м З’ездзе грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” першы сакратар Аляксандр Лук’янаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіму Гігіну працоўную пуцёўку студэнцкага атрада для працы ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Талент, дабрыня, служэнне

24 Май 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Сустрэча з адвакатам аб навацыях у дзейнасці садаводчых таварыстваў

22 Май 2024

21 мая Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках сумесных мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная сустрэча з адвакатам па тэме “Навацыі ў дзейнасці садаводчых таварыстваў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам