ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
“З друкарні пана Марціна Кухты”
Камп’ютарная эра

Кветкавы рай VII

Кветкавы рай VII
Іншыя навіны

3 сакавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылося ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Кветкавы рай VII”.


Правядзенне выстаўкі “Кветкавы рай” стала ўжо добрай традыцыяй. У сёмы раз праект радуе наведвальнікаў разнастайнасцю цікавых работ у галіне жывапісу, графікі і фатаграфіі, асноўнымі персанажамі якіх з’яўляюцца кветкі.

“Кветкавы рай” задумваўся як праект-віншаванне, каб напярэдадні вясновых святаў нагадаць гледачу пра хуткае абуджэнне прыроды.

Адкрыла выстаўку першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, якая расказала прысутным пра праект, яго вытокі і значнасць для пераемнасці мастацкіх традыцый.

У сваю чаргу член Беларускага саюза мастакоў пісьменніца Ірына Кузняцова павіншавала прысутных з надыходзячым жаночым святам 8 Сакавіка і прачытала гасцям свой верш “Любовь женщины”. Мастачка Дзіяна Каласовіч разважала пра значэнне мастацтва. Нямала слоў было прысвечана галоўным гераіням экспазіцыі – кветкам. Мастацтвазнаўца Таццяна Бембель у сваёй прамове адзначыла: “Выстаўка – гэта шлях да пазнання такога прыроднага цуда, як кветка. Мова кветак – мова кахання”. Прыгажосць гэтага стварэння прыроды нікога не пакідае абыякавым. Фактычна няма той творчай асобы, якая б не звярталася да вобраза кветкі ці то ў нацюрмортах, ці то ў пейзажах, а часта і ў паўабстрактных сімвалічных кампазіцыях. Кветкі прыўносяць у нашу штодзённасць радасць, пяшчоту і феерверк колераў. Яны, як і сапраўднае мастацтва, робяць наша жыццё больш яркім, светлым і шчаслівым.

У рамках прэзентацыі ўвазе гасцей была прадстаўлена выстаўка-прагляд выданняў, прысвечаных кветкам.

Лірычны настрой мерапрыемства падтрымалі навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў № 1 г. Мінска, а таксама выканаўца ўсходніх танцаў Аліна Фядулава і cпявачка Вераніка Цубікава.

З экспазіцыяй можна азнаёміцца ў галерэях “Лабірынт” (3-ці паверх) і “Ракурс” (2-гі паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 78 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам