ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Дзеля Вас, Каралева мая...
У ХХI стагоддзе – з высокімі тэхналогіямі

Кветкавы рай ІІ

Кветкавы рай ІІ
Іншыя навіны

4 сакавіка ў галерэі «Ракурс» адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднай мастацкай выстаўкі «Кветкавы рай», прысвечанай Міжнароднаму жаночаму дню.


Свет кветак з іх бясконцай разнастайнасцю колеру і форм заўсёды быў невычэрпнай крыніцай натхнення паэтаў, музыкаў і мастакоў усіх часоў. Цяжка знайсці мастака, які б за свой творчы шлях не маляваў кветак. Цеплыня кветак адагравае самыя халодныя сэрцы, абуджае самыя цёплыя пачуцці і ўражанні, дае гледачу магчымасць адчуць прыход вясны, абуджэнне прыроды, прыгажосці, жыцця.

На вернісажы былі прадстаўлены больш за 130 твораў жывапісу, акварэлі,баціка, графікі, фота мастакоў з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Турцыі, Арменіі, Сербіі, Нарвегіі.

Выстаўка будзе працаваць да 25 красавіка.

Кірухіна Л.Г. Ястраб Ф.А. Шаранговіч Н.В. Шунейка Я.Ф.
музычны тэатр "Надзея"

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам