ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адбыўся творчы вечар Фёдара Баравога
XXII Рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

Халакост: свету памятаць завяшчаем…

Халакост: свету памятаць завяшчаем…
Іншыя Навіны

З 14 студзеня па 9 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) праходзіць кніжная выстаўка “Халакост: свету памятаць завяшчаем…”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста.


Гэты Дзень быў абвешчаны 1 лістапада 2005 года рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 60/7) і штогод адзначаецца 27 студзеня.

Дата памятнага дня абрана невыпадкова – 27 студзеня 1945 года Савецкая армія вызваліла найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці Асвенцым-Біркенау (Польшча), у якім загінула, па розных ацэнках, ад 1,5 да 4 мільёнаў чалавек.

Слова “Халакост” (Holocaust) у перакладзе са старажытнагрэчаскай holocaustosis азначае “ўсёспальванне”, “знішчэнне агнём”, “ахвярапрынашэнне”. Упершыню тэрмін быў выкарыстаны будучым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру пісьменнікам Элі Візелем (нарадз. 1928) як сімвал газавых камер і крэматорыяў у лагерах знішчэння. Сёння пад гэтым тэрмінам разумеюць масавае вынішчэнне розных сацыяльных і этнічных груп пад час існавання нацысцкай Германіі.

Халакост з’яўляўся жахлівай спробай нацыстаў поўнасцю вынішчыць яўрэйскі народ. Гітлераўцы здолелі стварыць маштабную, добра адладжаную сістэму па знішчэнні людзей, якая амаль ніколі не давала збояў. Бесперабойна функцыянавалі гета, канцэнтрацыйныя лагеры, ствараліся незлічоныя спісы патэнцыяльных ахвяр.

Халакост па праве можа быць названы адным з самых жахлівых і недаравальных злачынстваў, якія калісьці былі здзейснены чалавецтвам. Сёння ўжо вельмі цяжка гаварыць пра дакладныя лічбы ахвяр Халакосту. Агульнапрынятымі лічацца даныя пра шэсць мільёнаў загубленых лёсаў. Гэты лік фігураваў у абвінаваўчых заключэннях Нюрнбергскага працэсу. Шэсць мільёнаў – гэта толькі сухія лічбы. Гора нельга вымераць. За гэтымі лічбамі крыецца боль, адчай, зламаныя жыцці.

Халакост, які прывёў да знішчэння адной трэці яўрэйскага народа і велізарнага ліку прадстаўнікоў другіх меншасцей, будзе заўсёды служыць засцярогай аб небяспеках, якія ўтойваюць у сабе нянавісць, фанатызм, расізм і забабоны.

Халакост стаў паваротным момантам у гісторыі, які падштурхнуў свет сказаць: “Больш ніколі!”. У студзені 2005 года дзяржавы – члены Арганізацыі Аб’яднаных Нацый склікалі гістарычную па сваім значэнні спецыяльную сесію Генеральнай Асамблеі, каб адзначыць шасцідзясятую гадавіну вызвалення вязняў нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў. На гэтай сесіі дзяржавы-члены пацвердзілі сваю прыхільнасць прынцыпу “Ніколі больш” і адзначылі важную ролю і адказнасць Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у справе захавання памяці пра Халакост. На гэтай сесіі было прапанавана заснаваць праграму асветніцкай дзейнасці “Халакост і ААН”, каб урокі Халакосту назаўжды захаваліся ў памяці наступных пакаленняў і спрыялі прадухіленню актаў генацыду ў будучым.

Праграма была заснавана Генеральнай Асамблеяй у 2006 годзе і актыўна супрацоўнічае з партнёрамі па ўсім свеце, праводзіць міжнародныя кампаніі, семінары, арганізуе прагляд кінафільмаў, праводзіць выстаўкі дакументаў і матэрыялаў пра Халакост у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, рыхтуе вучэбныя матэрыялы для педагогаў і студэнтаў. Кульмінацыяй работы Праграмы становіцца штогадовае правядзенне па ўсім свеце Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту 27 студзеня.

Праграма пра Халакост цесна супрацоўнічае з тымі, хто перажыў Халакост, каб іх галасы былі пачутыя і гучалі як папярэджанне аб наступствах антысемітызму і іншых форм дыскрымінацыі. Выкананне гэтай адказнай працы становіцца ўсё больш надзённай задачай, паколькі радзеюць шэрагі тых, хто перажыў Халакост, і назіраецца трывожны рост ва ўсім свеце ліку актаў антысемітызму, адмаўлення Халакосту, расізму і рэлігійнай нецярпімасці.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае звыш 50 дакументаў на рускай, нямецкай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты. Сярод іх – гістарычныя, дакументальныя, мемуарныя дакументы, закліканыя служыць таму, каб урокі Халакосту былі ўлічаны і захаваны ў памяці будучых пакаленняў.

Выстаўка будзе цікавай гісторыкам, спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, а таксама студэнтам, магістрантам, выкладчыкам.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэстаўрацыя лістовак-плакатаў 1943 года выдання з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Май 2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адрэстаўрыраваны дзве лістоўкі-плакаты 1943 года выдання.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цыкл кінапаказаў адкрыў фільм “Падрыў”

24 Май 2024

23 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дні культуры Новасібірскай вобласці ў бібліятэцы

24 Май 2024

24 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры, падведамаснымі Міністэрству культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам