ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Шчодрасць музычнай палітры
Халакост: свету памятаць завяшчаем…

Адбыўся творчы вечар Фёдара Баравога

Адбыўся творчы вечар Фёдара Баравога
Іншыя Навіны

13 студзеня ў канферэнц-зале бібліятэкі прайшоў творчы вечар беларускага паэта Фёдара Баравога і прэзентацыя яго новага выдання “У стагоддзя на руках”.


Пад час мерапрыемства гучалі вершы з новага зборніка аўтара. З водгукамі і ўспамінамі перад гасцямі выступілі беларускія пісьменнікі, выдавец кнігі. Цёплую атмасферу стварылі жывая размова Фёдара Баравога з гледачамі. Лірычны вечар суправаджаўся і музычнымі нумарамі, сярод якіх былі песні, напісаныя аўтарам, кампазіцыі ў выкананні скрыпкі, гітары, раяля і віяланчэлі. Добрыя і светлыя ўражанні падарыў паэт прыхільнікам сваёй дзейнасці.

Творчасць Фёдара Баравога – гэта ода каханню. Каханню як пачуццю і светаадчуванню. Яго песні і вершы поўныя радасці і адчаю, у іх апяваецца сіла і прыгажосць чалавечай душы, шчырасць і глыбіня пачуццяў, непаўторнасць кахання, адлюстроўваецца дух нашага часу.

Знакамітая лірычная паэтэcа Рыма Казакова адазвалася аб творчасці паэта так: “Ад гэтых вершаў цёпла, яны працятыя такой неадольнай воляй да шчасця, да здабыцця адзінага і сапраўднага кахання, што да іх цягне, як у марозны дзень да вясёлага трэску паленцаў у печы, як да першага пераможнага вясновага сонейка. І думаецца: да чаго ж многа, бязмежна многа змяшчаецца ласкі, дабра, святла ў чалавечай душы, якая кахае!”

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам