ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыты доступ да рэсурсаў кампаніі Euromonitor International
Вялікі Статут Вялікага Княства

Кніга і аўтарскае права ў сучасным грамадстве

Кніга і аўтарскае права ў сучасным грамадстве
Іншыя навіны

З 17 красавіка па 15 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Кніга і аўтарскае права ў сучасным грамадстве”, прысвечаная Сусветнаму дню кніг і аўтарскага права.


Гэты Дзень адзначаецца штогод 23 красавіка, пачынаючы з 1996 года. Ён быў абвешчаны на 28-й сесіі ЮНЕСКА 15 лістапада 1995 года (рэзалюцыя 28 C/3.18).

Пачаўшыся са сціплых мерапрыемстваў, Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права паступова ператварыўся ў вялікае прафесійнае свята для ўсіх, хто працуе ў сферы кнігі і аўтарскага права, і для вялікай колькасці людзей, якія працуюць у сферы культуры і адукацыі. Сёння гэты Дзень святкуюць у дзясятках краін на ўсіх кантынентах мільёны людзей, аб’яднаных у сотні розных асацыяцый. Яго адзначаюць у выдавецтвах, бібліятэках, школах, дзяржаўных установах, прафесійных арганізацыях і на прыватных прадпрыемствах. Традыцыйна ў гэты дзень у многіх краінах праводзяцца кніжныя кірмашы і выстаўкі.

Адзначаючы гэтае свята, ЮНЕСКА імкнецца садзейнічаць павышэнню цікавасці да чытання, пашырэнню выдавецкай справы, а таксама спрыяць абароне інтэлектуальнай уласнасці нормамі аўтарскага права. Асаблівае значэнне ў гэты дзень надаецца кнізе і яе важнай ролі ў захаванні і прымнажэнні культурнай спадчыны, у развіцці талерантнасці і міжкультурнага дыялога.

Кніга – гэта незаменны носьбіт інфармацыі. Дзякуючы кнізе мы атрымліваем першым чынам доступ да ведаў, ідэй, духоўных і маральных каштоўнасцей, да разумення прыгажосці і творчых дасягненняў чалавека. Аснова адукацыі і творчасці, кніга дае магчымасць кожнай культуры расказаць пра сябе, знаёміць са звычаямі і традыцыямі розных народаў.

Скрутак або кодэкс, рукапіс, друкаванае выданне, электронны планшэт – кніга шмат разоў мяняла сваю форму. Незалежна ад носьбіта кніга ўвасабляе ідэі і каштоўнасці, якія мужчыны і жанчыны лічаць вартымі таго, каб перадаць нашчадкам.

Кніга – гэта акно ў свет культурнай разнастайнасці, мост, які злучае розныя цывілізацыі ў часе і прасторы. Кніга мае велізарнае значэнне для захавання і прымнажэння культуры кожнай дзяржавы. Яна дапамагае захоўваць і ўзбагачаць культурную спадчыну чалавецтва.

Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права падрыхтаваў плённую глебу для наступнай ініцыятывы, з якой у 2000 г. выступілі прафесійныя арганізацыі, атрымаўшыя падтрымку з боку ЮНЕСКА і дзяржаў, – выбар Сусветнай сталіцы кнігі. У яе рамках кожны год выбіраецца горад, які бярэ на сябе абавязак працягваць актыўныя намаганні, пачатыя ў рамках святкавання Дня кнігі, шляхам ажыццяўлення на працягу гэтага года сваіх уласных мерапрыемстваў. Гарады амаль усіх рэгіёнаў свету перадавалі адзін аднаму гэту эстафету, ператварыўшы Дзень кнігі і аўтарскага права ў невычэрпную крыніцу яшчэ большага пашырэння культурнай і геаграфічнай сферы ўплыву кнігі. У 2013 годзе Сусветнай сталіцай кнігі стане Бангкок.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 80 публікацый ААН, ЮНЕСКА, Савета Еўропы і Еўрапейскага саюза з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН і ЮНЕСКА.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Кніга і яе роля ў сучасным грамадстве.
  • Кніжная культура, культурная палітыка ў свеце.
  • Аўтарскае права. Дзейнасць Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).
  • Міжнародныя канвенцыі, дагаворы і пагадненні ў сферы кнігавыдання, кнігараспаўсюджання і аўтарскага права.
  • Абарона аўтарскага права, кніжная і выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе карыснай журналістам, выдаўцам, аўтарам, работнікам кніжнай сферы, а таксама юрыстам, прадпрымальнікам і ўсім, хто цікавіцца абаронай і праблемамі аўтарскага і сумежных праў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Сістэма ААН

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам