ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Скачок у новае жыццё
Першы з’езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы

М.С. Напельбаум і гісторыя беларускай фатаграфіі

М.С. Напельбаум і гісторыя беларускай фатаграфіі
Іншыя навіны

З 4 снежня па 20 студзеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “М.С. Напельбаум і гісторыя беларускай фатаграфіі”.


Выстаўка прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння Маісея Саламонавіча Напельбаума (1869–1958).

У гісторыі фатаграфіі шмат слаўных імён мастроў, якія тварылі ў жанры партрэта. І ўсё ж сярод іх імя Маісея Напельбаума з’яўляецца, бадай што, найбольш значным. М.С. Напельбаум быў выдатным фотамайстрам, які стварыў асабістую, только яму ўласцівую манеру выканання студыйнага фотапартрэта.

Яго творчы шлях пачаўся ў Мінску ў 80-я гг. ХІХ ст. і доўжыўся больш за 70 год. За гэты час фатограф зрабіў тысячы партрэтных работ, якія ўвайшлі ў залаты фонд мастацтва фатаграфіі.

У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы пра біяграфію і творчую дзейнасць знакамітага беларускага фатографа: альбомы, кнігі, артыкулы, рэпрадукцыі і фатаграфіі. Асобны раздзел выстаўкі прысвечаны творчасці іншых беларускіх фотамастакоў пачатку ХХ ст., такіх як Я. Булгак, Б. Ванштэйн, Л. Гельгор, Р. Міранскі, М. Фішман.

Выстаўка адрасавана ўсім наведвальнікам, якія цікавяцца гісторыяй фатаграфіі, а таксама жыццём і творчасцю Маісея Саламонавіча Напельбаума.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам