ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Экскурсія з наведваннем Круглай залы Прэзідэнт-цэнтра
Бібліятэка прадставіць праграму “Пазітыў ад Скарыны” на свяце ў Рагачове

Медыяцыя: пасрэдніцтва і прымірэнне

Медыяцыя: пасрэдніцтва і прымірэнне
Іншыя навіны

З 29 жніўня па 30 кастрычніка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) праходзіць кніжная выстаўка “Медыяцыя: пасрэдніцтва і прымірэнне”, прысвечаная Міжнароднаму дню вырашэння канфліктаў.


Медыяцыя існуе гэтак жа даўно, як і канфлікты. У Старажытным Вавілоне і Старажытнай Грэцыі пры вырашэнні спрэчак звярталіся да дапамогі пасярэднікаў. Гісторыкам добра вядома, што спрадвеку медыяцыя ўжывалася пры вырашэнні міжнародных, міжэтнічных і проста шматбаковых спрэчак. Называлася гэта па-рознаму: “пасрэдніцтва”, “хадайніцтва”, “прапанова добрых паслуг”. Падобныя метады вырашэння спрэчак усё часцей выкарыстоўваліся ў выпадках, калі перамовы заходзілі ў тупік і для дасягнення поспеху трэба было прымусіць бакі-ўдзельнікі спрэчкі зразумець і прыняць пункт гледжання адзін аднаго. Ужо шмат стагоддзяў назад людзі пераканаліся, што пры вырашэнні сур’ёзных рознагалоссяў да разумнага рашэння прасцей прыйсці шляхам перамоў, чым выкарыстоўваючы нормы або іерархічны парадак.

Медыяцыя ў яе сучасным разуменні пачала развівацца ў другой палове 20 стагоддзя перш за ўсё ў краінах англа-саксонскага права – ЗША, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, затым паступова распаўсюдзілася ў Еўропе.

Сёння інстытут медыяцыі, які займеў сталую рэпутацыю за час прымянення ў заходніх краінах, усё большае распаўсюджванне атрымлівае ў Расіі і Беларусі.

Прыняцце ў 2013 г. у нашай краіне Закона “Аб медыяцыі” азначае, што дзяржава надае ёй статус законнага спосабу ўрэгулявання прававых спрэчак, прызнае і вынік гэтай працэдуры – заключэнне бакамі медыятыўнага пагаднення.

Медыяцыя – гэта ўніверсальная працэдура. Яе прымяняюць практычна да ўсіх спрэчак, якія ўзнікаюць у сферы прыватнаправавых адносін. Закон стаў важным стымулам яе развіцця ў краіне як комплекснай з’явы, дазволіў пашырыць магчымасці грамадзян і суб’ектаў гаспадарання ў выбары сродкаў урэгулявання канфліктаў, якія ўзнікаюць. З яго прыняццем былі створаны ўмовы для інтэграцыі медыяцыі ў нацыянальную прававую культуру.

Разам з тым варта разумець: каб вырашыць праблему актыўнага станаўлення гэтага інстытута, патрабуецца змяненне свядомасці грамадзян, зацікаўленасць і актыўная жыццёвая пазіцыя людзей, якія маюць дачыненне да гэтай справы, і, вядома, дзяржаўная падтрымка.

Выстаўка будзе цікавая суддзям, медыятарам-практыкам, адвакатам, судовым юрыстам, натарыусам, экспертам у галіне альтэрнатыўнага вырашэння спрэчак, а таксама выкладчыкам, студэнтам, аспірантам юрыдычных ВНУ.

Экспазіцыя налічвае каля 80 дакументаў: кніг, брашур, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя, тэорыя, перспектывы развіцця правасуддзя і альтэрнатыўных юрыдычных працэдур.
  • Станаўленне і стан развіцця інстытута медыяцыі ў нацыянальным праве.
  • Развіццё медыяцыі у Расіі: тэорыя, практыка, адукацыя.
  • Прымірэнчыя працэдуры ў замежным праве.
  • Медыяцыя ў натарыяльнай і адвакацкай дзейнасці.
  • Медыяцыя ў крымінальна-прававой сферы ў Беларусі і іншых краінах.
  • Медыяцыя як альтэрнатыўны спосаб вырашэння канфліктаў у розных сферах прававой дзейнасці.

Карысныя спасылкі:

Спіс літаратуры

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам