ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Залатыя правілы здароўя
Трансфармацыя магчымая, але…

Мелодыя аголенага нерва

Мелодыя аголенага нерва
Іншыя навіны

З 12 лістапада па 31 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Мелодыя аголенага нерва”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння расійскага кампазітара Альфрэда Гарыевіча Шнітке (1934–1998).


Экспазіцыя расказвае пра творчасць заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі, таленавітага кампазітара, майстра з неспакойнай падсвядомасцю і глыбокай схільнасцю да эксперыменту. Яго творам уласціва вострая ўвага да праблем сучаснасці, лёсаў чалавецтва, пытанняў культуры. Для яго характэрны маштабныя задумы, кантрасная драматургія, напружаная экспрэсія музычнага гуку. Адной з асаблівасцей музыкі Альфрэда Шнітке з’яўляецца шматстылёвасць, або полістылістыка, якая часам нагадвае мудрагелісты калаж.

Кампазітарам створаны оперы “Жыццё з ідыётам” (1991), “Джэзуальда” (1994); балеты “Эскізы” (паст. 1985), “Лабірынты” (1989), “Пер Гюнт” (1989); сцэнічная кампазіцыя “Жоўты гук” (паст. 1984); кантата “Гісторыя доктара Іагана Фаўста” (1983), рэквіем (1975), дзевяць сімфоній (1972–1998), інструментальныя канцэрты (у жанры concertо grossо), канцэрты для скрыпкі з аркестрам, для габоя і арфы, для фартэпіяна, альта, віяланчэлі, аркестравыя п’есы, серэнады, фартэпіянны квінтэт, квартэт, гімны, струннае трыа, санаты і многае інш.

Альфрэд Шнітке плённа працаваў у тэатры і кіно, напісаўшы музыку да шматлікіх тэатральных пастановак і некалькіх дзясяткаў кінафільмаў, сярод якіх “Аповесць пра невядомага акцёра”, “Экіпаж”, “Агонія” і інш. Акрамя таго, яго пяру належыць шэраг артыкулаў, у тым ліку пра творчасць кампазітараў XX ст.

Асноўны раздзел выстаўкі “Мелодыя аголенага нерва” склалі нотныя матэрыялы з творамі кампазітара: Гімны для камерна-інструментальнага ансамбля, сюіта “Рэвізская казка”, Сюіта ў старадаўнім стылі, Першы канцэрт для скрыпкі з аркестрам, Канон памяці І. Стравінскага, санаты № 0, № 1, № 2, № 3, п’есы для скрыпкі і фартэпіяна, кантата “Песні вайны і міру” і інш.

Значнае месца ў экспазіцыі адведзена аўдыязапісам вядомых твораў Альфрэда Шнітке, такіх як Саната № 1 для фартэпіяна, Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам, Канцэрт для хору ў чатырох частках, Гімны для камерна-інструментальнага ансамбля, Скрыпічнае трыа, Канцэрт для альта з аркестрам, сімфоніі № 1, № 2, № 3, № 4, № 8, музыка да кінафільмаў і многае інш.

Дапаўняюць экспазіцыю аўтарскія артыкулы Альфрэда Гарыевіча, а таксама кнігі і часопісныя публікацыі, у якіх раскрываецца яго жыццёвы і творчы шлях. Сярод дакументаў – першая манаграфія пра кампазітара В. Холапавай і Я. Чыгаровай “Альфред Шнитке: очерк жизни и творчества” (1990). Кніга ілюстравана шматлікімі фатаграфіямі і змяшчае нотны і даведачны матэрыялы. Прывабіць увагу наведвальнікаў выданне “Беседы с Альфредом Шнитке” (1994), дзе сабраны запісы дыялогаў з вядомым кампазітарам, якія вёў на працягу 1985–1992 гг. складальнік кнігі А. Івашкін.

Выстаўка будзе цікавай як музыкантам-прафесіяналам, так і шырокаму колу прыхільнікаў творчасці Альфрэда Шнітке.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам