ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніга і чытанне на прасторы СНД
Дзіцячы пакой запрашае

Міжнародны валютны фонд: учора, сёння, заўтра

Міжнародны валютны фонд:  учора, сёння, заўтра
Іншыя навіны

З 16 снежня па 11 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) дэманструецца выстаўка “Міжнародны валютны фонд: учора, сёння, заўтра”, прысвечаная 70-годдзю стварэння МВФ.


Міжнародны валютны фонд (МВФ) – міжурадавая валютна-крэдытная арганізацыя па садзейнічанні міжнароднаму валютнаму супрацоўніцтву на аснове кансультацый яго членаў і прадастаўленні ім крэдытаў. МВФ з’яўляецца спецыялізаванай установай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая мае ўласны статут, структуру кіравання і фінансы.

Ідэя стварэння МВФ узнікла на міжнароднай канферэнцыі ААН па валютна-фінансавых пытаннях, якая праводзілася ў Брэтан-Вудсе (штат Нью-Хэмпшыр, ЗША) у ліпені 1944 года. Дэлегаты ад 44 дзяржаў дамовіліся аб асновах эканамічнага супрацоўніцтва, закліканых не дапусціць паўтарэння згубнай эканамічнай палітыкі, якая стала адной з прычын Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадоў. Прадстаўнікі краін-удзельніц распрацавалі статут (Артыкулы пагаднення), канчатковы варыянт якога першыя 29 дзяржаў падпісалі 27 снежня 1945 года. На дадзены момант МВФ аб’ядноўвае 188 дзяржаў, а ў яго структурах працуюць 2 600 чалавек са 147 краін. Штаб-кватэра фонду знаходзіцца ў Вашынгтоне (акруга Калумбія, ЗША).

У адпаведнасці з 1-м з Артыкулаў пагаднення, МВФ ставіць перад сабой наступныя мэты: спрыяць міжнароднаму супрацоўніцтву ў валютна-фінансавай сферы; садзейнічаць пашырэнню і збалансаванаму росту міжнароднага гандлю; забяспечваць стабільнасць валют; аказваць дапамогу ў стварэнні шматбаковай сістэмы разлікаў паміж дзяржавамі-членамі, а таксама ў ліквідацыі валютных абмежаванняў; прадастаўляць часова дзяржавам-членам сродкі ў замежнай валюце, якія давалі б ім магчымасць выпраўляць парушэнні раўнавагі ў іх плацежных балансах.

Для рэалізацыі гэтых мэт МВФ ажыццяўляе наступную дзейнасць: назірае за эканамічнай палітыкай і эканамічнымі і фінансавымі зменамі ў краінах, рэгіёнах і свеце; дае рэкамендацыі па пытаннях эканамічнай палітыкі; прадастаўляе крэдыты дзяржавам-членам, якія маюць праблемы плацежнага балансу, – не толькі з мэтай часовага фінансавання, але таксама для падтрымкі палітыкі стабілізацыі і рэформ; аказвае тэхнічную дапамогу ўрадам і цэнтральным банкам дзяржаў-членаў і праводзіць падрыхтоўку кадраў.

З’яўляючыся адзінай міжнароднай установай, паўнамоцтвы якой прадугледжваюць вядзенне актыўнага дыялогу практычна з усімі краінамі па пытаннях эканамічнай палітыкі, МВФ служыць галоўным форумам для абмеркавання не толькі эканамічнай палітыкі краін у глабальным кантэксце, але і пытанняў, якія маюць вялікае значэнне для стабільнасці міжнароднай валютна-фінансавай сістэмы. Да іх адносяцца: выбар краінамі курсавых механізмаў, недапушчэнне дэстабілізуючых міжнародных патокаў капіталу і распрацоўка дапушчальных у міжнародным маштабе стандартаў і кодэксаў для палітыкі і інстытутаў у адпаведных галінах. Дзейнічаючы ў інтарэсах умацавання міжнароднай фінансавай сістэмы і паскарэння працэсу скарачэння беднасці, а таксама падтрымліваючы ўсе дзяржавы-члены ў правядзенні абгрунтаванай эканамічнай палітыкі, МВФ дапамагае выкарыстаць вынікі глабалізацыі для дабрабыту ўсіх.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам МВФ з 1992 года. У гэтым жа годзе ў Мінску было адкрыта Прадстаўніцтва МВФ. Дзейнасць фонду ў нашай краіне накіравана на супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам Беларусі пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасці плацежнага балансу. Прадстаўнікі Беларусі прымаюць рэгулярны ўдзел у розных мерапрыемствах фонду, у тым ліку ў штогадовых пасяджэннях Савета кіраўнікоў МВФ.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 50 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • МВФ: гісторыя і сучаснасць.
  • Асноўныя кірункі дзейнасці МВФ.
  • МВФ і Рэспубліка Беларусь.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне фінансаў, прадпрымальнікам, даследчыкам у галіне малога і сярэдняга бізнесу, студэнтам і выкладчыкам эканамічных і фінансавых спецыяльнасцей.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

   

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам