ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Семінар-прэзентацыя ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Мінск і мінчане

Музыкай асвятляючы жыццё

Музыкай асвятляючы жыццё
Іншыя навіны

З 1 верасня па 14 кастрычніка 2009 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Музыкай асвятляючы жыццё”, прысвечаная 80-годдзю Яўгена Аляксандравіча Глебава (1929–2000).


Яўген Глебаў – беларускі кампазітар, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР.

З творчасцю Я.А. Глебава звязаны новы напрамак беларускага музычнага мастацтва. Разнастайнасць тэм, сюжэтаў, вобразаў, непаўторнасць індывідуальнай манеры і высокі прафесіяналізм робяць яго музыку значнай з’явай у нацыянальнай культуры. Творчы дыяпазон кампазітара вельмі шырокі: опера, аперэта, балет, сімфонія, араторыя, вакальная і джазавая музыка, песня, раманс, інструментальная музыка для тэатра і кіно.

Экспазіцыя налічвае больш за 50 дакументаў і складаецца з двух раздзелаў.

У першым прадстаўлены матэрыялы пра жыццё і творчасць Яўгена Аляксандравіча Глебава, аўтарамі якіх з’яўляюцца Л. Мухарынская, А. Ракава, Дз. Жураўлёў, Л. Ауэрбах, Т. Мдзівані, Р. Сергіенка, С. Нямцова і інш.

Другі раздзел выстаўкі знаёміць з творамі кампазітара: балетамі “Маленькі прынц”, “Ціль Уленшпігель”, “Альпійская балада”, “Мара”, “Выбранніца”, урыўкамі з оперы “Твая вясна”, сімфоніямі, п’есамі для баяна, фартэпіяна, скрыпкі, кларнета, канцэртам для аркестра “Зоў”, харэаграфічнымі навеламі, вакальнымі паэмамі і інш.

Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі юбіляра.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам