ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
СНІД: урокі мінулага, магчымасці на будучыню
Нацыянальныя бібліятэкі Беларусі і Сірыі падпісалі Мемарандум

На Ветцы жыць добра

На Ветцы жыць добра
Іншыя навіны

З 28 лістапада па 18 снежня 2008 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) адкрыта тэматычная выстаўка “На Ветцы жыць добра…”, прысвечаная 30-годдзю з дня заснавання Веткаўскага музея народнай творчасці.


На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў – альбомы, кнігі, артыкулы, паштоўкі, рэпрадукцыі.

Унікальны музей у Ветцы сведчыць пра дзівоснае майстэрства нашых продкаў, багацце іх фантазіі. Калекцыя музея складае каля 8,5 тыс. экспанатаў, якія характарызуюць культуру і побыт, народнае традыцыйнае мастацтва і рамёствы Веткаўшчыны. Сярод экспанатаў – рукапісы XVI–XX стст, старажытныя друкаваныя кнігі, унікальныя прорысы XVII–XIX стст., іконы XVII–XX стст.,старажытная і сучасная разьба па дрэве, чаканка і гравіроўка па метале, ліццё, шыццё золатам, бісерам, жэмчугам, збор меднага посуду і самавараў, узоры мастацкага ткацтва, народных касцюмаў, вышыўкі.

Экспазіцыя адрасаваная ўсім, хто цікавіцца культурнай спадчынай аднаго з самых цікавых куткоў Беларусі.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам