ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пясняр беларускай душы
Рупнасць і няўрымслівасць

Народны настаўнік

Народны настаўнік
Іншыя навіны

З 25 кастрычніка па 31 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) ладзіцца выстаўка “Народны настаўнік”, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа (1882–1956).


Мастацкае слова вялікага песняра валодае неўміручай, жыватворнай і мудрай настаўніцкай сілай. Якуб Колас быў выдатным майстрам ва ўсёй сваёй шматграннай творчасці: найталенавіцейшым паэтам, празаікам, драматургам, высокапрафесійным настаўнікам, мастаком-выхавальнікам па характары свайго даравання. Дзякуючы яго творам вучацца жыць, працаваць, любіць чалавека і Радзіму.

Народны паэт Беларусі, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, грамадскі дзеяч, вучоны, педагог, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі, Якуб Колас амаль пяцьдзесят гадоў працаваў на ніве нацыянальнай культуры. Пасля сябе пакінуў багатую літаратурную спадчыну, якая ў найбольш поўным аб’ёме пададзена ў апошнім навукова каментаваным Зборы твораў класіка ў 20 тамах. У выдавецтве “Беларуская навука” выйшлі ў свет 18 тамоў, два заключныя з’явяцца ў юбілейныя лістападаўскія дні. Самы новы Збор твораў, а таксама першыя і апошнія прыжыццёвыя зборы займаюць цэнтральнае месца экспазіцыі.

Найвялікшую цікавасць выклікаюць першыя выданні Якуба Коласа: “Песні-жальбы” (Вільня, 1910), зборнік апавяданняў вершам “Прапаў чалавек” (Пецярбург, 1913), першае поўнае выданне паэмы “Сымон-музыка” (Менск, 1925).

Векавечную духоўную каштоўнасць коласаўскага слова дэманструюць шматлікія перавыданні твораў класіка. На працягу стагоддзя гучыць своеасаблівы гімн духоўнай сіле народа – паэма “Сымон музыка”. Выпрабаванне часам прайшлі аповесць “Дрыгва”, эпічныя творы “Новая зямля” і “На ростанях”.

Якуб Колас – адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, аўтар твораў для дзяцей і падручнікаў па роднай мове, на працягу свайго жыцця ўдзяляў пільную ўвагу школе і школьнікам. На выстаўцы размешчана факсімільнае выданне “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (Пецярбург, 1910), прыжыццёвае выданне “Методыка выкладання роднае мовы” (Менск, 1926), паэма “Міхасёвы прыгоды”, выданне “Казкі жыцця” і інш.

Пра яскравае і складанае, насычанае падзеямі сусветнага маштабу жыцці класіка беларускай літаратуры распавядае раздзел “Летапісец свайго народа”.

Ва ўступным слове да кнігі ўспамінаў старэйшага сына Якуба Коласа Данілы Міцкевіча “Любіць і помніць” доктар філалагічных навук Генадзь Кісялёў напісаў радкі, якія падыходзяць амаль да кожнай з прадстаўленых у раздзеле кнігі: “Памяць – гэта жыццё, антытэза няпамяці, забыццю і неіснаванню. Побач з неацэннымі звесткамі пра Якуба Коласа і яго акружэнне, пра трагічны і велічны час кніга даносіць да нас жывы воблік, жывы голас... Кніга памагае любіць і помніць”.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 29 80.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам