ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сусветны бібліятэчны і інфармацыйны кангрэс: 82-я Генеральная канферэнцыя ІФЛА
Максім Багдановіч і яго перакладчыцкая спадчына

“Не за сябе душа мая баліць”

“Не за сябе душа мая баліць”
Іншыя Навіны

З 22 жніўня па 30 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Не за сябе душа мая баліць”, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна (1936–2014).


Творчасці беларускага паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1980) Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна характэрна арганічная сувязь з роднай зямлёй і гісторыяй, любоў да чалавека, роздум над жыццём, высокая духоўнасць, публіцыстычнасць, усведамленне адказнасці за слова. Лірыка яго задушэўная, адкрытая, споведная. Шматлікія вершы паэта, пакладзеныя на музыку кампазітарамі Э. Ханком, І. Лучанком, В. Раінчыкам і інш., сталі папулярнымі ў народзе песнямі (“Калыханка”, “Матылі”, “Малітва”, “Конь незацугляны”, “Зачарованая мая”, “Завіруха”, “Я не ганю землі чужыя”).

Адкрывае экспазіцыю раздзел, які знаёміць з літаратурнай спадчынай пісьменніка. Сярод экспанатаў – выбраныя творы ў 2-х тамах (1986), кнігі “Выбранае, 1955–1995” (1998) і “Выбраныя творы” (2009); першы зборнік аўтара “Майская просінь” (1960), зборнікі “З любоўю і нянавісцю зямною” (1963), “Дыханне” (1966), “Жніво” (1971), “Варта вернасці” (1978), “Пяшчота” (1985), “Узмах крыла” (1995) і інш., у якіх аўтар раскрыў біяграфію пакалення, што прайшло праз пакуты вайны, аднаўляла разбураны край, змагалася за справядлівасць, кахала; дакументальная аповесць “Тры старонкі з легенды” (1971), кнігі для дзяцей “Тры казкі пра Зая” (1974) і “Сінія арэлі” (1987). “Чытаю тайнапіс вачэй…” (2001), “Жураўліная пара” (2004), “Лісты да запатрабавання” (2010), “Нагаварыцца з зоркамі” (2014) – новыя кнігі Г. Бураўкіна, напісаныя ўжо ў XXI стагоддзі.

Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады, зробленыя паэтам з рускай, украінскай, балгарскай, літоўскай, іспанскай, французскай, грузінскай і іншых моў. На выстаўцы можна пазнаёміцца і з перакладамі твораў Бураўкіна на розныя мовы свету, а таксама з яго ўкладальніцкай і рэдактарскай дзейнасцю.

У матэрыялах апошняга раздзела экспазіцыі наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам юбіляра з дапамогай літаратурна-крытычных публікацый, энцыклапедычных і перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8017) 293 27 16.

Навіны

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам