ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фотавыстаўка “Мінск з неба”
“Не за сябе душа мая баліць”

Сусветны бібліятэчны і інфармацыйны кангрэс: 82-я Генеральная канферэнцыя ІФЛА

Сусветны бібліятэчны і інфармацыйны кангрэс: 82-я Генеральная канферэнцыя ІФЛА
Іншыя навіны

13–19 жніўня ў г. Калумбусе (ЗША) прайшоў штогадовы Сусветны бібліятэчны і інфармацыйны кангрэс: 82-я Генеральная канферэнцыя ІФЛА.


Тэма канферэнцыі 2016 года – “Вынаходніцтвы і інавацыі”. Традыцыйна тут сабраліся спецыялісты ўсяго свету для абмену ідэямі, вопытам, абмеркавання новых інфармацыйных тэхналогій і дасягненняў у бібліятэчнай справе. У адпаведнасці з праграмай канферэнцыі адбылося звыш 150 пасяджэнняў, на якіх разглядаліся пытанні развіцця лічбавых калекцый, абароны аўтарскіх праў, асаблівасцей развіцця бібліятэк у інфармацыйным грамадстве.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у штогадовай нарадзе дырэктараў Нацыянальных бібліятэк (CDNL). Падчас перамоў з кіраўнікамі нацыянальных бібліятэк Польшчы, Літвы і Расіі абмяркоўвалася пытанне, звязанае з вяртаннем помнікаў кніжнай культуры і страчаных кніжных калекцый у лічбавым фармаце. Раман Матульскі запрасіў кіраўнікоў нацыянальных бібліятэк наведаць Беларусь для ўдзелу ў Міжнародным кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры” (кастрычнік 2016 года) і выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха” (верасень–кастрычнік 2017 года).

Таксама падчас работы кангрэса Раман Матульскі правёў перагаворы з прэзідэнтам ІФЛА Доннай Шыдэр і старшынёй камітэта па генеалогіі і мясцовай гісторыі Бажэнай Расмусен, абмеркаваўшы пытанні супрацоўніцтва ў рамках падрыхтоўкі да святкавання ў 2017 годзе 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

Візіт адбыўся пры падтрымцы Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам