ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае
Сусветны бібліятэчны і інфармацыйны кангрэс: 82-я Генеральная канферэнцыя ІФЛА

Фотавыстаўка “Мінск з неба”

Фотавыстаўка “Мінск з неба”
Іншыя навіны

30 жніўня а 16-й гадзіне ў бібліятэцы адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі “Мінск з неба”, прымеркаванай да Дня горада.


Праект “Мінск з неба” – гэта погляд на родны і любімы горад, яго цікавыя мясціны, знаёмыя праспекты і нязведаныя вулачкі, паркі і скверы з вышыні птушынага палёту. Штодня рухаючыся аднымі і тымі ж маршрутамі, перастаеш заўважаць навакольную прыгажосць. Часам неабходны новы ракурс, каб асвяжыць адчуванне горада, адчуць рытм яго жыцця і паглядзець на звыклае па-новаму.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 35 фотаработ маладых аператараў, фатографаў – Дзмітрыя Важніка, Арцёма Прадко і Вячаслава Мазая. Маладыя людзі здымаюць таймлапсы і захапляюцца аэраздымкай, робячы надзвычай яркія відэа і фота “на ляту” з дапамогай мабільнага квадракоптара з камерай. Для аўтараў праекта Мінск – гэта галоўны горад, горад назаўжды і кропка адліку. Узнімаючыся вышэй, яны імкнуцца раскрыць яго індывідуальнасць, перадаць унікальную атмасферу ў розную пару сутак і года.

“Гэты горад самы лепшы горад на Зямлі”, − гучыць у песні групы “Брава”. А вам не здаецца, што гэта пра яго – родны Мінск?

Пераканацца ў гэтым вы зможаце да 30 верасня 2016 года, наведаўшы галерэю “Панарама” (22-гі паверх).

З 31 жніўня 2016 года ўваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам