ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пра кніжную культуру жадаюць ведаць нават у дзіцячым садку
Прэзентацыя серыі “Паэты планеты”

Пяшчотная, мілая, добрая

Пяшчотная, мілая, добрая
Іншыя навіны

З 12 кастрычніка па 12 лістапада ў бібліятэцы (2-і паверх, кальцавы калідор) арганізавана кніжная выстаўка “Пяшчотная, мілая, добрая”, прымеркаваная да Дня маці (14 кастрычніка).


Лёс кожнага чалавека звязаны з імем маці – увасабленнем пяшчоты і цеплыні. Матчына любоў нараджае ў нас дабрыню і жаданне змяняць жыццё да лепшага.

У розных краінах Дзень маці адзначаюць у розны час. У Беларусі ён супадае з вялікай праваслаўнай урачыстасцю – Пакровам Прасвятой Багародзiцы – і святкуецца 14 кастрычніка.

Дзень маці дапамагае нам яшчэ мацней адчуць веліч і святасць найважнейшага прызначэння жанчыны, звязанага з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, усвядоміць яе велізарную ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей, маральных ідэалаў. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры ў дзяцей – гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям’і, духоўнае ўзнаўленне грамадства.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 150 сучасных выданняў, якія асвятляюць самыя важныя для кожнай клапатлівай маці тэмы: выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, захаванне сямейных традыцый і звычаяў, планіроўка, абсталяванне і камфортнае ўладкаванне жылля.

Экспазіцыя ўяўляе цікавасць для шырокага кола чытачоў, асабліва маладых мам, якія атрымаюць шмат карысных парад і рэкамендацый.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Да Дня маці Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтавана таксама віртуальная выстаўка "Першае слова ў кожным лёсе".

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам