ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гонар казахскага народа
Творчыя заняткі дзіцячага пакоя

Разам справімся з бядой!

Разам справімся з бядой!
Іншыя Навіны

 З 9 жніўня па 4 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) праходзіць выстаўка “Разам справімся з бядой!”, прысвечаная Сусветнаму дню гуманітарнай дапамогі.


Гэты Дзень быў абвешчаны на 63-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у снежні 2008 г. (рэзалюцыя A/RES/63/139) і штогод адзначаецца 19 жніўня. Дата правядзення была абрана не выпадкова – 19 жніўня 2003 г. штаб-кватэра ААН у Багдадзе перанесла тэрарыстычны напад, у выніку якога загінула 22 чалавекі, у тым ліку спецыяльны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН Сержыу Віейра ды Мелу.

У Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі аддаецца належнае тым, хто ахвяраваў сваім жыццём пры выкананні гуманітарнага абавязку, і тым, хто працягвае дапамагаць мільёнам людзей. Дзень таксама падкрэслівае ўсё яшчэ актуальную неабходнасць у гуманітарнай дапамозе па ўсім свеце і важнасць міжнароднага супрацоўніцтва па яе аказанні.

Без крызісаў, бедстваў і катастроф на Зямлі не праходзіць ні адзін год. І заўсёды, калі ёсць пацярпеўшыя і тыя, хто жыве ў нястачы, знаходзяцца людзі, якія дапамагаюць ім, сумеснымі намаганнямі спрабуюць палегчыць іх пакуты і даць надзею. Ад Японіі да Судана, ад Пакістана да Афрыканскага Рога гуманітарныя супрацоўнікі аказваюць дапамогу людзям, якія пазбавіліся прытулку, страцілі блізкіх і крыніцы прыбытку.

Гуманітарныя супрацоўнікі часта вымушаны працаваць у вельмі небяспечных сітуацыях, далёка ад свайго дому. Яны нястомна працуюць у самых складаных умовах. Іх намаганнямі ратуецца жыццё людзям у сітуацыях канфлікту і стыхійных бедстваў. Іх дзеянні збліжаюць свет, нагадваючы нам пра тое, што ўсе мы з’яўляемся членамі адной сям’і і аднолькава марым пра мір на планеце, каб усе людзі маглі жыць ва ўмовах бяспекі і не губляць годнасці.

За апошнія дзесяцігоддзі прыкметна ўзрасла здольнасць гуманітарнага таварыства хутка і эфектыўна рэагаваць на крызісы і катастрофы, выкліканыя прыроднымі альбо чалавечымі фактарамі, а таксама апярэджваць іх. Адбылося гэта шмат у чым дзякуючы самаадданай працы шматлікіх тысяч людзей, якія абралі работу ў сферы гуманітарнай дапамогі. Іх справа – гэта наглядная ілюстрацыя таго, што дапамога тым, хто жыве ў нястачы павінна і можа аказвацца незалежна ад месца іхпражывання, нацыянальнасці, сацыяльнай прыналежнасці, рэлігіі, полу, расы або якіх-небудзь іншых прыкмет. Гуманітарная дапамога заснавана на такіх асноўных прынцыпах, як гуманнасць, справядлівасць, нейтральнасць і незалежнасць.

Нягледзячы на прыкметныя дасягненні ў сферы гуманітарных аперацый, цяжкасці, з якімі сутыкаюцца мільёны людзей ва ўсім свеце, дагэтуль вельмі значныя, і неабходнасць у эфектыўных гуманітарных акцыях як ніколі высокая. Прыродныя катастрофы становяцца ўсё больш разбуральнымі і частымі. Шматлікія мірныя грамадзяне да нашых дзён жывуць пад цяжарам доўгіх канфліктаў, якія знясільваюць іх. Міжнароднае гуманітарнае таварыства з дня на дзень сутыкаецца з новымі пагрозамі: змена клімату, хранічная беднасць, харчовы і фінансавы крызісы, недахоп вады і энергіі, міграцыя, рост насельніцтва, урбанізацыя, пандэміі.

Цяжкія наступствы ўзброеных канфліктаў выклікалі неабходнасць станаўлення і развіцця асобнай сферы міжнароднага права – міжнароднага гуманітарнага права, накіраванага на змякчэнне бедстваў вайны, аказанне дапамогі яе ахвярам, гуманізацыю ваенных дзеянняў.

Прапанаваная тэматычная выстаўка раскрывае розныя аспекты міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы аказання гуманітарнай дапамогі. У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 выданняў: публікацыі замежных і айчынных аўтараў, дакументы міжнародных арганізацый на рускай і англійскай мовах.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя арганізацыі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу.
  • Сусветны вопыт аказання гуманітарнай дапамогі.
  • Міжнароднае гуманітарнае права.
  • Чарнобыльская катастрофа і міжнародная гуманітарная дапамога.

Выстаўка адрасавана практычным і навуковым работнікам, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі міжнароднага права і міжнародных адносін.

Карысныя спасылкі

Навіны

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

30 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падпольшчыца, партызанка, назаўжды юны Герой Савецкага Саюза

30 Май 2024

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1958 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага, гераізм, праяўлены ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі” Зінаідзе Мартынаўне Партновай (20.02.1926–10.01.1944) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам