ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гандаль людзьмі – глабальны выклік сучаснасці
Разам справімся з бядой!

Гонар казахскага народа

Гонар казахскага народа
Іншыя Навіны

З 14 жніўня па 30 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) да 115-годдзя з дня нараджэння казахскага пісьменніка Мухтара Аўэзава размешчана выстаўка “Гонар казахскага народа”.


Мухтар Амарханавіч Аўэзаў (1897–1961), вядомы казахскі пісьменнік, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч, акадэмік Акадэміі навук Казахстана, нарадзіўся 28 верасня 1897 г. ва ўрочышчы Чынгіз-таў Абайскага раёна Сяміпалацінскай вобласці. Вялікі ўплыў на яго выхаванне аказаў дзед Аўэз, які вучыў унука грамаце, прывіў любоў да паэзіі вялікага класіка казахскай літаратуры Абая.

На юбілейнай кніжнай выстаўцы “Гонар казахскага народа” прадстаўлена каля 50 выданняў, якія прысвечаны жыццю і творчасці М. Аўэзава. Экспазіцыя складаецца з трох асноўных частак. Першая адлюстроўвае творчасць пісьменніка ў цэлым і ўключае зборы твораў аўтара на казахскай і рускай мовах.

Другая частка экспазіцыі прысвечана вяршыні літаратурнай спадчыны Мухтара Аўэзава – раману-эпапеі “Путь Абая” пра жыццё вялікага паэта-асветніка Абая Кунанбаева (1845–1904). Твор складаецца з чатырох кніг. Першая – юнацтва будучага паэта. Другая апавядае пра рост грамадскай свядомасці Абая і развіццё яго паэтычнага таленту. Трэцяя расказвае пра дарослага змагара. У чацвёртай кнізе Абай – філосаф і грамадзянін. Пры жыцці аўтара раман быў перакладзены на рускую мову пісьменнікам Л. Собалевым. У 1945 г. (да стагоддзя з дня нараджэння вялікага паэта А. Кунанбаева) М. Аўэзаў напісаў лібрэта оперы “Абай” і сцэнарый мастацкага кінафільма “Песні Абая”. Раман “Путь Абая” перакладзены на 30 моў.

У трэцюю частку ўвайшлі публіцыстычныя творы М. Аўэзава, а таксама выданні, прысвечаныя асобе і творчай спадчыне пісьменніка. Пасля наведвання Амерыкі ў 1961 г. Мухтар Амарханавіч пачаў працу над цыклам нарысаў “Американские впечатления” і раманам “Племя младое”. Улетку 1961 г. прыехаў у Маскву на лячэнне. 27 чэрвеня 1961 г. памёр пад час аперацыі.

Імем М. Аўэзава названы адна з галоўных вуліц Алма-Аты і горад у Сяміпалацінскай вобласці, а таксама адзін з пікаў Цянь-Шаня. У Беларусі імя казахскага пісьменніка носіць сярэдняя школа № 143 г. Мінска.

Экспазіцыя дапоўнена ілюстрацыямі – копіямі фотаздымкаў, артыкулаў, вокладак.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам