ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Марцін Лютар: 530 гадоў з дня нараджэння
Гонар казахскага народа

Гандаль людзьмі – глабальны выклік сучаснасці

Гандаль людзьмі – глабальны выклік сучаснасці
Іншыя навіны

З 14 жніўня па 11 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Гандаль людзьмі – глабальны выклік сучаснасці”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр гандлю рабамі і яго ліквідацыі.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА (рэзалюцыя 29 З/40) на аснове рэкамендацыі, зробленай на 150-й сесіі Выканаўчага савета гэтай арганізацыі ў 1997 годзе. Ён штогод адзначаецца 23 жніўня. Дата была абрана ў знак памяці пра знакамітае паўстанне рабоў, якое ўспыхнула на Гаіці ў 1791 годзе і паклала пачатак працэсу ліквідацыі сістэмы рабства.

Рабства з’яўляецца беспрэцэдэнтнай трагедыяй і адной з самых цёмных старонак чалавечай гісторыі. Нягледзячы на тое, што рабства было адменена і асуджана на міжнародным узроўні, яно па-ранейшаму існуе ў новых формах і закранае мільёны людзей ва ўсім свеце. Па дадзеных ААН, кожны год велізарная колькасць людзей, у асноўным жанчыны і дзеці, становяцца ахвярамі ашуканства і насілля, ператвараюцца ў “жывы тавар” і падвяргаюцца эксплуатацыі. “Новы гандаль рабамі” стаў адной з самых вострых і шырокамаштабных праблем сучаснасці.

Апошнія 15 гадоў тэрмін “гандаль людзьмі” адносіцца да любой дзейнасці, звязанай з прымусам чалавека да працы або затрымліваннем яго ў прымусовым стане. Вылучаюць наступныя асноўныя віды гандлю людзьмі: прымусовая праца, гандаль людзьмі з мэтай сексуальнай эксплуатацыі, праца за даўгі, праца мігрантаў за даўгі, прымусовае хатняе слугаванне, прымусовая дзіцячая праца, гандаль дзецьмі з мэтай сексуальнай эксплуатацыі.

Дакладная колькасць сучасных рабоў у свеце невядомая. 1 чэрвеня 2012 года Міжнародная арганізацыя працы (МАП) апублікавала вынікі другой глабальнай ацэнкі маштабаў прымусовай працы, паводле якіх у сучасным рабстве ў розных краінах знаходзяцца 20,9 мільёна людзей. Кожны год у рабства трапляюць каля 700 тысяч чалавек. Жанчыны і дзяўчынкі складаюць 55 % ахвяр прымусовай працы, а таксама 98 % ахвяр сексуальнай эксплуатацыі.

Гандаль людзьмі з’яўляецца праблемай глабальнага маштабу, якая не прызнае нацыянальных межаў. Такім чынам, нярэдка ён з’яўляецца транснацыянальным злачынствам, аналагічным па сваім характары міжнароднаму гандлю наркотыкамі і незаконнаму абарачэнню зброі. Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці лічыць, што гандаль людзьмі штогод прыносіць арганізаваным злачынным групоўкам каля 32 мільярдаў долараў. Гэта лічба параўнальная з прыбыткамі ад нелегальнага гандлю наркотыкамі і зброяй.

Таму для барацьбы супраць гандлю людзьмі патрабуюцца транснацыянальныя методыкі, якія выкарыстоўваюць міжнароднае супрацоўніцтва ў формах абмену інфармацыяй і аказання ўзаемнай дапамогі. 30 ліпеня 2010 года сваёй рэзалюцыяй 64/293 Генеральная Асамблея адобрыла Глабальны план дзеянняў ААН па барацьбе супраць гандлю людзьмі, у якім звярнулася да ўсіх адпаведных органаў ААН з рашучым і настойлівым заклікам каардынаваць намаганні для эфектыўнай барацьбы супраць гандлю людзьмі.

Рэспубліка Беларусь увайшла ў лік краін – лідараў барацьбы супраць гандлю людзьмі. Прапанова нашай краіны аб фарміраванні пад эгідай ААН глабальнага руху “Партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі ў XXI стагоддзі” выклікала зацікаўленую рэакцыю з боку ўсіх краін – членаў ААН і шэрагу іншых міжнародных арганізацый.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Вытокі, формы праявы і сутнасць рабства і гандлю рабамі ў глабальным свеце. Сучасныя формы рабства.
  • Міжнародна-прававыя аспекты рэгулявання барацьбы супраць рабства і гандлю рабамі.
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы барацьбы супраць рабства і гандлю людзьмі.
  • Рэспубліка Беларусь супраць трафікінгу.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя дакументы ААН, перыядычныя выданні.

Выстаўка прызначана для шырокага круга чытачоў, прадстаўнікоў праваахоўных органаў, а таксама для суддзяў, адвакатаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, усіх зацікаўленых станам праблем кіравання працэсамі барацьбы супраць міжнароднага рабства і гандлю рабамі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам