ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рэспубліканскі семінар па вывучэнні вопыту арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў галіне культуры
Выстаўка, прысвечаная 60-годдзю Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава

Шчодры талент

Шчодры талент
Іншыя навіны

З 17 па 31 снежня 2007 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка «Шчодры талент», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Васілевіча Гніламёдава.



У.В. Гніламёдаў – вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (1984) і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2006), доктар філалагічных навук, акадэмік. Яго пяру належыць шэраг крытычных і мастацкіх твораў.

У сваіх працах вучоны даследуе праблемы тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, найбольш характэрныя асаблівасці яе сучаснага развіцця, шматгранныя сувязі з класічнымі традыцыямі, месца і ролю творчай індывідуальнасці ў гісторыка-літаратурным працэсе, праблемы наватарства ў галіне жанравых і стылістычных форм.

Творчая спадчына У. Гніламёдава прадстаўлена на выстаўцы навуковымі працамі і мастацкімі творамі, у ліку якіх манаграфіі «Традыцыі і наватарства» (1972), «Сучасная беларуская паэзія: творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс» (1983); зборнікі літаратурна-крытычных артыкулаў «Упоравень з векам» (1976), «Ля аднаго вогнішча» (1984), «Як само жыццё» (1980), «Ад даўніны да сучаснасці» (2001); раманы «Уліс з Прускі» (2006), «Усход», «Вяртанне», якія друкаваліся ў часопісах «Полымя» і «Расія» (2007).

У.В. Гніламёдаў – адзін з аўтараў і рэдактараў фундаментальнай працы «Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя» ў 4-х тамах (т. 2–4), якая стала значным дасягненнем усёй беларускай навукова-тэарэтычнай думкі.

Значную цікавасць у наведвальнікаў выстаўкі выклікаюць кнігі, у якіх аўтар звяртаецца да творчасці беларускіх пісьменнікаў, раскрывае іх творчую індывідуальнасць, своеасаблівасці стылю і мастацкага майстэрства. Сярод выданняў – «Янка Купала: жыццё і творчасць» (2002), «Іван Мележ: нарыс жыцця і творчасці» (1984), «Праўда зерня: творчы партрэт Васіля Зуёнка» (1992), «Класікі і сучаснікі» (1987) ііншыя.

Асобным блокам на выстаўцы прадстаўлены працы даследчыка, перакладзеныя на рускую, украінскую, англійскую, французскую, грузінскую, малдаўскую і іншыя мовы.
Кантактны тэлефон 293-27-16
Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам