ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сакрэты лічбавага мастацтва
Візіт прадстаўнікоў камісіі ПА АДКБ

Шлях да сябе

Шлях да сябе
Іншыя навіны

З 8 кастрычніка па 30 лістапада 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка “Шлях да сябе”.


Прапанаваная выстаўка прымеркавана да Сусветнага дня псіхічнага здароўя, які адзначаецца 10 кастрычніка.

"Шлях да сябе" – гэта своеасаблівы даведнік, практычны дапаможнік для тых, хто шукае шлях да поспеху і дабрабыту, да паўнацэнага, шчаслівага жыцця. Пазнаёміўшыся з выданнямі, прадстаўленымі ў экспазіцыі, чытачы адкрыюць дзверы ў свет псіхалагічнага майстэрства, віртуозных зносін, эфектыўнага кіравання сабой і жыццёвымі абставінамі. Тут сабраны матэрыял пра найвялікшую загадку і таямніцу прыроды – чалавека. Самааналіз, самапазнанне, самаразвіццё, самавыхаванне, самаактуалізацыя – вось ключавыя словы выстаўкі.

У найноўшых энцыклапедыях, слоўніках, даведніках, навуковых манаграфіях, падручніках, якія адкрываюць экспазіцыю, выкладаюцца сучасныя навуковыя звесткі пра пазнавальныя працэсы чалавека, пра развіццё свядомасці, разглядаюцца псіхалагічныя тэорыі і тыпалогіі асобы, розныя сацыяльна-псіхалагічныя феномены. Тут прадстаўлены серыі “Мастера психологии”, “Психологическая энциклопедия”, творчыя біяграфіі знакамітых філосафаў, псіхааналітыкаў З. Фрэйда, К. Г. Юнга, Ф. Ніцшэ, Э. Фрома, М. Бярдзяева і інш., вучэнні ўсходніх мысліцеляў Шры Аўрабінды, Шры Рамана Махаршы, Оша. Чытачы, якія цікавяцца развіццём псіхалогіі ў Беларусі, таксама знойдуць на выстаўцы неабходныя матэрыялы. Серыя “Психология народной мудрости” стане добрым памочнікам на шляху самарэалізацыі і духоўнага росту.

У раздзелах “Псіхалагічны факультэт” і “Сам сабе псіхолаг” чытачы знойдуць канцэнтрат эфектыўных, правераных практыкай метадаў і псіхатэхналогій, а таксама тэстаў, якія раскрыюць уласныя рэсурсы кожнага, дапамогуць рэалізаваць сябе ў сённяшнім складаным жыцці.

Сацыяльная псіхалогія – гэта навука аб паводзінах чалавека ў соцыуме. Веданне яе законаў дазваляе зразумець прычыны ўчынкаў, думак і эмоцый іншых людзей, даведацца, як можна ўплываць на чалавека і як пазбегнуць уплыву. Што такое нейралінгвістычнае праграмаванне? Што яно можа даць кожнаму? Адказы на гэтыя пытанні наведвальнікі выстаўкі атрымаюць, пазнаёміўшыся з раздзелам “Тэхналогія цудаў”, дзе прадстаўлены найбольш эфектыўныя тэхнікі сучаснага напрамку практычнай псіхалогіі – НЛП.

Пытанням духоўнага самаўдасканалення прысвечаны раздзел экспазіцыі “Што хавае глыбіня?”. Выданні, сабраныя ў ім, прапануюць мноства шляхоў да здароўя і шчасця. Пранікнуць у таямніцы ўласнай падсвядомасці, пазнаць метады псіхаэнергетычнай трэніроўкі, знайсці ключ, які адчыняе замкі дзвярэй да фізічнага здароўя, эмацыянальнай раўнавагі і духоўнай чысціні, чытачы змогуць дзякуючы гэтым кнігам. Тут ёсць ілюстраваныя дапаможнікі па хатха-ёзе, вучэнні Агні-Ёгі, тэхніцы ўнутранага цэнтравання – дзэн; прадстаўленыя выданні навучаць кіраваць чакрамі, дапамогуць авалодаць практычным курсам медытацыі.

Выстаўка разлічана на самае шырокае кола чытачоў.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам