ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Канферэнцыя “Жаночы подзвіг у гісторыі Беларусі. 1917–2017 гады”
У поле зроку юрыста

Скульптар грацыі

Скульптар грацыі
Іншыя навіны

З 1 па 29 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Скульптар грацыі”, прысвечаная 260-годдзю з дня нараджэння італьянскага скульптара і жывапісца Антоніа Кановы.


Скульптура – адзін з самых старажытных і складаных відаў выяўленчага мастацтва. Не кожны майстар здольны ўдыхнуць жыццё ў нерухомыя статуі, перадаць праз бяздушны матэрыял грацыю і вытанчанасць, стварыць сапраўды жывыя і эмацыянальныя вобразы.

Антоніа Канова (1757–1822) з тых скульптараў, у творчасці якіх увасобіліся паэтычнасць і высакародная прастата, выкшталцонасць і лёгкасць, вытанчанасць і класічная дакладнасць прапорцый, строгасць і выразнасць ліній сілуэту. Будучы прадстаўніком неакласіцызму і абапіраючыся на ўзоры антычнага мастацтва, Канова стварыў яркія, непаўторныя ўзоры ідэальнай прыгажосці. Скульптар звяртаўся да міфалагічных сюжэтаў, адлюстроўваў багоў і герояў Старажытнай Элады, ствараў надмагіллі і рэльефы, скульптурныя партрэты і бюсты, прадставіў тэму танца ў скульптуры. Сёння яго творы захоўваюцца ў найвялікшых музеях свету – Эрмітажы і Луўры, а таксама на радзіме скульптара ў горадзе Пасаньё, дзе знаходзіцца музей Кановы.

На выстаўцы прадстаўлены фотапаштоўкі з выявамі яго лепшых работ, сярод якіх “Тры грацыі”, “Алена Чароўная”, “Амур”, “Геркулес і Ліхас”, “Арфей”, “Танцорка”, “Парыс”, “Напалеон”, “Геній смерці”, “Магдаліна”. З матэрыялаў экспазіцыі наведвальнікі даведваюцца аб гісторыі стварэння твора “Амур і Псіхея”, пра шэдэўр майстра “Геба”, прысвечаны старажытнагрэчаскай багіні вечнай маладосці, і пра іншыя скульптуры Антоніа Кановы.

Цікавасць выкліча таксама манаграфія доктара мастацтвазнаўства А. Фядотавай “Канова: художник и его эпоха”. У кнізе аналізуецца творчая спадчына італьянскага скульптара, даследуюцца пытанні атрыбуцыі яго твораў, разглядаецца праблема “канавізма”, якая заключае ў сабе асаблівы стыль працы з матэрыялам, унікальны метад, які прадугледжвае “ўзвышанае выкананне” і вяртанне да класікі. Несумненную каштоўнасць кнізе надаюць лісты і дзённікавыя запісы Антоніа Кановы, а таксама яго думкі пра мастацтва і сваю творчасць.

Дапаўняюць экспазіцыю артыкулы пра таленавітага скульптара і жывапісца, у якіх яго творчасць разглядаецца скрозь прызму грамадскіх, гістарычных і культурных падзей эпохі.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 50 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам