ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прафесійная стажыроўка ў Амстэрдаме
Алесь Суша стаў госцем “Клуба кніжных прафесараў”

Служэнне Фемідзе і грамадству

Служэнне Фемідзе і грамадству
Іншыя Навіны

З 29 кастрычніка па 10 студзеня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка “Служэнне Фемідзе і грамадству: да 190-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага юрыста У.Д. Спасовіча”.

Сёлета спаўняецца 190 гадоў з дня нараджэння адоранага юрыста, адваката, прамоўцы, літаратара, публіцыста і крытыка Уладзіміра Данілавіча Спасовіча. Будучы юрыст нарадзіўся ў г. Рэчыца Мінскай губерні ў 1829 г. Пачатковую адукацыю атрымаў у Мінскай гімназіі, якую ў 1845 г. скончыў з залатым медалём. З 1849 г. пасля заканчэння юрыдычнага факультэта ў Пецярбургу працаваў чыноўнікам у Палаце крымінальнага суда. Ва ўзросце 22-х гадоў абараніў магістарскую дысертацыю па міжнародным праве. Асобныя палажэнні яго дысертацыі "О праве нейтрального флага и нейтрального груза” былі выкарыстаны ў парыжскіх дэкларацыях 1856 г. Па рэкамендацыі вучонага юрыста К.Д. Кавеліна заняў у Пецярбургскім універсітэце кафедру крымінальнага права. У 1863 г. выдаў адзін з лепшых для свайго часу падручнікаў рускага крымінальнага права, пасля апублікавання якога яму прысудзілі ступень доктара права.

З 1866 г. Спасовіч прысвяціў сябе адвакатуры, у якой займаў адно з першых месцаў, шмат гадоў абіраўся ў склад савета прысяжных павераных акругі Санкт-Пецярбургскай судовай палаты. Ён уражваў слухачоў сілай выразнага слова, вытанчанасцю выкладу, глыбінёй эрудыцыі, умелым выкарыстаннем параўнанняў. З выдатнай плеяды дарэвалюцыйных адвакатаў ніхто так умела і шырока не карыстаўся навуковымі ведамі, як У.Д. Спасовіч. Глыбокія, сапраўды энцыклапедычныя веды былі яго магутным зброяй у судовым паядынку. Ён працаваў з глыбокім перакананнем, што дар свабоднага слова прадастаўлены адвакату для палягчэння долі падсуднага і ім не варта карыстацца для распаўсюджвання злачынных ці антыграмадскіх ідэй.

Аддаўшы адвакацкай працы 40 гадоў свайго жыцця, У.Д. Спасовіч заўсёды спалучаў яе з літаратурнай і навуковай дзейнасцю. Яго крытычныя літаратурна-публіцыстычныя артыкулы прысвечаны разбору творчасці рускіх і заходніх пісьменнікаў: Пушкіна, Лермантава, Міцкевіча, Сянкевіча, Байрана, Гётэ, Шылера, Шэкспіра і інш. Удзельнічаў у выданні “Volumina le gum”, арганізаваным І.П. Агрызка, працаваў над падрыхтоўкай крытычнага выдання Літоўскага Статута, але апошняе, з прычыны закрыцця друкарні, не спраўдзілася.

Значнымі з'яўляюцца і іншыя навуковыя распрацоўкі У.Д. Спасовіча, напрыклад, па праблемах псіхафізіялогіі чалавека. Ён таксама быў членам псіхіятрычнага таварыства пры Расійскай ваенна-медыцынскай акадэміі. Дзесяць тамоў яго Збору твораў прысвечаны самым разнастайным галінам ведаў.

Ужо каля 190 гадоў працы У.Д. Спасовіча застаюцца крыніцай навучання аратарскаму майстэрству, рыторыцы, крыміналогіі, крымінальнаму праву і працэсу, грамадзянскаму праву, а таксама маральным асновам юрыдычнай дзейнасці.

Выстаўка ўяўляе цікавасць для вучоных-правазнаўцаў, юрыстаў, адвакатаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей.

Экспазіцыя налічвае больш за 70 дакументаў: кніг, брашур, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый на рускай і польскай мовах.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Бібліяграфія публікацый Уладзіміра Данілавіча Спасовіча:
    • юрыдычныя выданні (манаграфіі, выданні, падрыхтаваныя ў суаўтарстве, судовыя прамовы);
    • літаратурна-публіцыстычныя (артыкулы ў часопісах, манаграфіі, выданні, падрыхтаваныя ў суаўтарстве).
  • Матэрыялы па біяграфіі і літаратурнай спадчыне У.Д. Спасовіча.

Спіс літаратуры па тэме

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам