ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Другія ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі на старонках беларускіх газет
Служэнне Фемідзе і грамадству

Прафесійная стажыроўка ў Амстэрдаме

Прафесійная стажыроўка ў Амстэрдаме
Іншыя Навіны

Дзякуючы падтрымцы праекта Еўрапейскага Саюза “MOST” супрацоўніцы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі стажыроўку ў горадзе Амстэрдам (Нідэрланды).

Загадчыца сектара музейнай дзейнасці Таццяна Захарава і загадчыца сектара навукова-праектнай работы Таццяна Сапега прынялі ўдзел у праекце МТП “EU4MOBILITY – МОСТ. Этап II Праграмы мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў”, які фінансуецца ЕС.

У складзе групы яны наведалі вядучыя бібліятэкі і музеі Амстэрдама, а таксама прынялі ўдзел у канферэнцыі. Асноўнымі арганізацыямі для стажыроўкі сталі Амстэрдамская публічная бібліятэка, Дзяржаўны музей Амстэрдама, Музей Ван Гога і бібліятэка музея.

Падчас візіту ў Амстэрдамскую публічную бібліятэку (Openbare Bibliotheek Amsterdam) Таццяна Захарава і Таццяна Сапега азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці адной з самых буйных публічных бібліятэк Еўропы, яе паслугамі і адукацыйнымі праграмамі, вывучылі функцыі аддзела дзіцячай літаратуры і аддзела планавання і абслугоўвання.

Amsterdam-1.jpg

У структуру Дзяржаўнага музея Амстэрдама (Rijksmuseum) уваходзіць бібліятэка, якая з’яўляецца самай вялікай грамадскай бібліятэкай даследавання гісторыі мастацтва ў Нідэрландах. Пры бібліятэцы ёсць выставачная прастора, дзе экспануюцца кніжныя помнікі. Таццяна Захарава і Таццяна Сапега азнаёміліся з асноўнымі і часовымі экспазіцыямі музея, метадамі экспанавання, арганізацыяй работы аўдыягіда, паслугамі і адукацыйнымі праграмамі музея.

Amsterdam-2.jpg

У Музеі Ван Гога (Van Gogh Museum) захоўваецца самая вялікая калекцыя работ мастака, а таксама яго малюнкаў і лістоў, створаны прасторы для дзяцей і дзейнічае разнастайная адукацыйная праграма.

Amsterdam-3.jpg

Адзін з праектаў бібліятэкі музея – факсімільнае выданне эскізных альбомаў Ван Гога. Таццяна Захарава і Таццяна Сапега азнаёміліся з факсімільным выданнем, арганізацыяй бібліятэчнага фонду, базай даных і бібліяграфічнымі выданнямі.

Amsterdam-4.jpg

25 кастрычніка Таццяна Захарава і Таццяна Сапега прынялі ўдзел у працы міжнароднай канферэнцыі MuseumNext, у якой у якасці спікераў узялі ўдзел прадстаўнікі вядучых музеяў Еўропы, якія падзяліліся вопытам па дыгіталізацыі і стварэнні электронных праектаў, распрацоўцы лічбавага кантэнту і развіцці бізнес-стратэгій у бібліятэках і музеях, развіцці аўдыторыі і адукацыйных праграм.

Amsterdam-5.jpg

Дзякуючы стажыроўцы, якая прайшла з 20 па 26 кастрычніка, супрацоўнікі набылі новы вопыт і веды, азнаёміліся з інавацыямі, прадуктамі і перадавымі тэхналогіямі ў бібліятэчна-музейнай сферы, наладзілі супрацоўніцтва з замежнымі калегамі. У арганізацыях Амстэрдама былі прадстаўлены дасягненні і вынікі работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам