ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Расы без расізму
Візіт дэлегацыі Сербіі

Стогадовая кніга

Стогадовая кніга
Іншыя навіны

З 13 сакавіка да 30 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) ладзіцца выстаўка “Стогадовая кніга. Кнігі 1913 года ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.


1913-ты быў адзначаны шэрагам падзей. Пачалася Другая балканская вайна, святкавалася 300-годдзе дома Раманавых, Марсель Пруст стварыў раман “У напрамку Свана” (першы твор з шматтомнага цыклу “У пошуках страчанага часу”), Уладзімір Маякоўскі выдаў першы зборнік вершаў “Я”, у жывапісе і паэзіі панавала эстэтыка футурызму. Пакуль спрабавалі забараніць танга, з’явіўся факстрот і тэрмін “джаз”. П’ер дэ Кубертэн прыдумаў Алімпійскі сцяг, зацверджаны Міжнародным алімпійскім камітэтам...

На выстаўцы “Стогадовая кніга” прадстаўлена каля 400 выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія былі надрукаваны ў 1913 г. у розных гарадах свету. Пачынаецца экспазіцыя з сучасных энцыклапедый, даведнікаў, храналагічных зборнікаў.

Асобнае месца займаюць кнігі, выданыя ў тагачаснай Беларусі і прысвечаныя яе эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму стану. Колькі школ працавала ў Віцебскай губерні напачатку 1913 г.? Якая грамадская арганізацыя дапамагала збяднелым жанчынам? Калі быў надрукаваны і пры якіх умовах зацверджаны статут беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта? На гэтыя і шэраг іншых пытанняў можна знайсці адказы ў прадстаўленых на выстаўцы выданнях.

У 1913 г. пабачылі свет новыя кнігі класікаў беларускай літаратуры: “Вянок” М. Багдановіча, “Нёманаў дар”, “Тоўстае палена”, “Прапаў чалавек” Якуба Коласа, паэтычны зборнік “Шляхам жыцця” Янкі Купалы, а таксама “Абразкі” Змітрака Бядулі, “Апавяданні” У. Галубка, “Амерыканец” А. Новіча і інш. Пра тое, што пачалося адраджэнне беларускай мовы, гавораць пераклады з іншых моў.

Другая балканская вайна прывяла да абвастрэння міжнародных зносін і паскорыла пачатак Першай сусветнай вайны. Так, у адносна мірным 1913 г. выдаецца шмат літаратуры адпаведнай тэматыкі: “Справочник современного устройства вооруженных сил Германии”, “Справочник современного устройства вооруженных сил Австро-Венгрии”, “Будущая война на море и на суше”, “Российский императорский флот. 1913 г.”, “Русский морской и воздушный флот. Иллюстрированный очерк деятельности особого комитета по сбору пожертвований на военный флот” і інш., – што дэманструе палітычнае прадбачанне і гатоўнасць шэрагу краін да ваенных дзеянняў.

Шмат кніг прысвечана дзіцячаму чытанню, адукацыі і выхаванню, навуковым дысцыплінам, сельскай гаспадарцы, развіццю прамысловасці, асабістай гігіене, стану здароўя, захапленням і паўсядзённаму жыццю насельніцтва.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам