ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Філасофія прасторы ў спадчыне Мікалая Рэрыха
У віры імклівага жыцця

Сугучча думкі і пачуцця

Сугучча думкі і пачуцця
Іншыя навіны

З 11 лістапада па 20 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Сугучча думкі і пачуцця”, прысвечаная 80-годдзю Анатоля Вярцінскага, беларускага паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка.


Анатоль Ільіч Вярцінскі – заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П. Лепяшынскага (1988) за кнігу “Нью-Йоркская сірэна”. Яго творчасці ўласцівы лірычнасць і грамадзянскасць, духоўнасць і чалавечнасць, імкненне да спасціжэння высокага ідэалу. Думкі і пачуцці аўтара адлюстраваны ў яго паэтычных і празаічных творах.

Паэтычная творчасць А. Вярцінскага прадстаўлена ў раздзеле выстаўкі “Споведзь даверлівая і шчырая”. Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з яго вершамі і паэмамі, змешчанымі ў зборніках паэзіі “Песня пра хлеб” (1962), “Тры цішыні” (1966), “Чалавечы знак” (1968), “Выбранае” (1973), “З’яўленне” (1975), “Час першых зорак” (1976), “Ветрана” (1979), “Святло зямное” (1981), “Хлопчык глядзіць” (1992), “Жанчына. Мужчына. Каханне...” (2003), “Выбраныя творы” (2009). Працягваюць экспазіцыю шматлікія публікацыі паэтычных твораў пісьменніка, надрукаваныя ў часопісах і калектыўных зборніках.

Празаічныя творы літаратара дэманструюцца ў раздзеле “Светла. Смела. Магутна”. Акрамя асобна выдадзеных зборнікаў прозы “Высокае неба ідэала” (1980), “Дзякуй, вялікі дзякуй!” (1983), “Нью-Йоркская сірэна” (1987), “Трывожны досвітак!” (1994), тут экспануюцца яго п’есы, публіцыстыка, літаратурная крытыка, артыкулы, выступленні, інтэрв’ю.

Імя А. Вярцінскага шырокавядома ў свеце дзякуючы перакладам яго твораў на іншыя мовы свету: рускую, украінскую, англійскую, польскую, балгарскую і інш. Са шматлікімі публікацыямі перакладаў знаёміць раздзел “Зямное святло паэта”.

А. Вярцінскі з’яўляецца заслужаным майстрам у справе мастацкага перакладу. Як перакладчык, складальнік і рэдактар ён прадстаўлены ў раздзеле “Шматграннасць таленту”.

Заключная частка экспазіцыі пад назвай “Высокае неба яго ідэалу” падагульняе звесткі пра А. Вярцінскага як неардынарнага, цікавага чалавека, знакамітага паэта і празаіка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча. Сярод дасканалых даследаванняў яго творчасці – працы І. Гоўзіч, В. Русілкі, Д. Бугаёва, В. Бечыка, А. Гардзіцкага і інш.

Выстаўка багата ілюстравана партрэтамі Анатоля Вярцінскага.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам