ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пра Еўфрасінню Полацкую – у музеі кнігі
Беларускі фэст ласункаў

Свет Садружнасці: развіццё, праблемы, перспектывы

Свет Садружнасці: развіццё, праблемы, перспектывы
Іншыя навіны

З 1 снежня па 12 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Свет Садружнасці: развіццё, праблемы, перспектывы”, прысвечаная 25-годдзю стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).


Гэтая арганізацыя была заснавана 8 снежня 1991 года кіраўнікамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны, якія падпісалі ў Віскулях (Белавежская пушча) “Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў” (“Белавежскае пагадненне”).

У дакуменце канстатавалася, што СССР спыняў сваё існаванне як суб’ект міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці. Аднак, засноўваючыся на гістарычнай агульнасці народаў, сувязях паміж імі, улічваючы двухбаковыя дагаворы і імкненне развіваць свае адносіны на аснове ўзаемнага прызнання і павагі, бакі дамовіліся аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У Пагадненні было таксама абвешчана, што новы альянс будзе адкрыты для ўсіх рэспублік былога Савецкага Саюза і іншых краін, якія падзяляюць тыя ж мэты.

Праз два тыдні, 21 снежня 1991 года, у Алма-Аце кіраўнікі адзінаццаці суверэнных дзяржаў падпісалі Пратакол да гэтага Пагаднення, у якім падкрэслілі, што Азербайджанская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан, Туркменістан, Рэспубліка Узбекістан і Украіна на раўнапраўных асновах утвораць Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Удзельнікі сустрэчы прынялі Алма-ацінскую дэкларацыю, якая пацвердзіла прыхільнасць былых саюзных рэспублік да супрацоўніцтва ў розных галінах знешняй і ўнутранай палітыкі і абвясціла гарантыі выканання міжнародных абавязацельстваў былога Саюза ССР. 22 студзеня 1993 года ў Мінску на саміце СНД быў прыняты Статут Садружнасці.

За мінулыя Садружнасць сцвердзілася як унікальная і ўніверсальная, якая не мае аналагаў, арганізацыя. Пакладзеныя ў яе аснову прынцыпы ўзаемнага даверу і раўнапраўя, уліку інтарэсаў адно аднаго, прызнання права дзяржаў-удзельніц на выбар уласнай мадэлі развіцця абумовілі запатрабаванасць СНД, яго важную канструктыўную ролю ў сістэме міжнародных адносін.

Сёння СНД – гэта форма супрацоўніцтва раўнапраўных незалежных дзяржаў, прызнаная міжнародным супольніцтвам рэгіянальная міждзяржаўная арганізацыя. Яе адметнымі асаблівасцямі з’яўляюцца арганізацыя ўзаемадзеяння практычна ва ўсіх сферах міждзяржаўных зносін, гнуткасць механізмаў і фарматаў калектыўнага супрацоўніцтва. Гнуткі механізм арганізацыі міждзяржаўных і міжурадавых сувязей дазваляе краінам удзельнічаць у інтэграцыйных працэсах у той меры і на тых кірунках, якія адпавядаюць іх нацыянальным інтарэсам.

СНД удасканальвае свой патэнцыял і адкрывае новыя стратэгічныя магчымасці для супрацоўніцтва і ўзаемавыгаднай інтэграцыі. Далейшае развіццё і ўмацаванне Садружнасці адпавядае жыццёвым інтарэсам народаў дзяржаў – удзельніц СНД, іх памкненням да міру і росквіту.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • СНД: гісторыя стварэння, асноўныя мэты і задачы.
  • Міжпарламенцкае і палітычнае супрацоўніцтва.
  • Эканамічнае і гандлёвае супрацоўніцтва.
  • Супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах.
  • Супрацоўніцтва ў сферы барацьбы са злачыннасцю і ўмацаванне бяспекі.
  • СНД і Рэспубліка Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая эканамістам, палітолагам, прававедам, гісторыкам, сацыёлагам, кіраўнікам і прадстаўнікам дзяржаўных органаў, супрацоўнікам міжнародных, рэгіянальных і няўрадавых арганізацый, выкладчыкам сацыяльна-палітычных і эканамічных дысцыплін, студэнтам і аспірантам.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам